армянскія казкі

 

Армянскія народныя казкі.

 

Доктар Лохман

Змяя і бядняк

Лянівы муж

 

________

Пераклад: І. Сакалоўскі

Малюнкі: Б. Забораў

Выдавецтва "Беларусь", Мінск, 1969

 

Доктар Лохман

 

Доктар ЛохманУ адной краіне жыў паляўнічы, якога звалі Пурто. Яму было пятнаццаць год. Аднойчы ён трапіў пад праліўны дождж і схаваўся ў пячоры. Там хлопец убачыў старога з чалавечай галавой і змяіным тулавам. Каля старога ляжалі чатыры змяі. Гэта быў цар змей.

Хлопец расклаў агонь, высушыў мокрую адзежу, потым сасмажыў шашлык з дзічыны. Узяў крыху сабе, а ўсё астатняе аддаў цару і змеям.

— Той, хто дае яду,— сказаў стары,— дае і ваду.

Хлопец пайшоў да калодзежа, набраў поўны курдзюк вады і вярнуўся ў пячору. Тут ён выдзеўб у камені ямку і наліў туды вады. Змеі падпаўзлі да ямкі, напіліся і адпаўзлі.

— Сынок,— сказаў стары, — а мне ў чым падасі напіцца? Хлопец зрабіў з дрэва карэц і падаў старому вады.

Тры дні і тры ночы запар ліў дождж, і хлопец усё не мог выбрацца з пячоры.

— Ці не можаш ты, сынок, правесці да мяне ваду? — спытаў стары.

Хлопец знайшоў крыніцу, выкапаў у пячоры басейн і правёў туды ваду. Потым ён зарэзаў аленя, расклаў агонь, нанізаў на пруткі мяса і сказаў старому:

— Вось табе яда. Калі падсмажыцца, з'ясі. А мне трэба ісці. Я прыйду сюды пасля.

— Не веру, сынок, не вернешся.

Хлопец пайшоў з пячоры. Але неўзабаве ён вярнуўся і зноў пачаставаў старога і змей. Калі ён сабраўся пакідаць пячору, стары дастаў камень і аддаў хлопцу:

— Сынок, вазьмі гэты камень. Ён незвычайны: уначы гарыць, як агонь. Ты яго загортвай у сіняе палатно.

Потым стары пасадзіў хлопца каля сябе і дадаў:

— За тое, што ты мяне накарміў і напаіў, я цябе ўсынаўляю. Толькі пры людзях ніколі не раздзявайся, каб піхто не бачыў на табе вось гэтай маёй пячаткі.— I тут цар змей паставіў па спіне Пурто пячатку.

Хлопец рушыў у дарогу, прадаў камень, пабудаваў дом, а потым купіў сорак авечак і прыгнаў іх у пячору. Тут ён зарэзаў авечак і пачаставаў усіх змей. А з самага маладога баранчыка зрабіў шашлык для старога. Стары даў хлопцу другі каштоўны камепь і сказаў:

— 3 кім бы ты ні сустрэўся, пра мяне нікому не гавары. Я — цар змей. Імя маё — Шах-Марар.

Калі хлопец пачаў развітвацца, Шах-Марар падняў палец. З'явіліся чатыры змяі. Яны праводзілі хлопца — дзве паўзлі наперадзе, дзве ззаду. Хлопец падзякаваў змеям, і тыя ў адказ лізнулі яму ногі.

Тым часам цар гэтай краіны цяжка захварэў: у яго адкрыліся страшэнныя язвы, якія раз'ядалі ўсё цела. Паклікалі самых лепшых дактароў. Франгістанскі доктар параіў зарэзаць дзве курыцы, аскубці іх і пакласці на язвы. Болі цара крыху суцішыліся, але потым зноў пачаліся з ранейшай сілай. Нарэшце самы славуты доктар, агледзеўшы язвы, сказаў:

— Цар, калі дастануць патрэбныя мне лекі, я хутка пастаўлю цябе на ногі.

Ён паваражыў і даведаўся, што пячатка Шах-Марара знаходзіцца на спіне ў паляўнічага Пурто. I доктар сказаў, што калі Пурто не прывядзе Шах-Марара, цар памрэ. Паклікалі Пурто, і цар сказаў яму:

— Памажы мне прывесці Шах-Марара!

— Гэта цяжка зрабіць, цар: змеі ўкусяць мяне.

Галоўны доктар раззлаваўся, прывязаў Пурто да слупа і пачаў яго хвастаць. Крыкі Пурто запоўнілі неба і зямлю. Але галоўны доктар усё біў яго і біў. Пурто не вытрымаў пакут і згадзіўся пайсці па Шах-Марара.

Па дарозе Пурто забіў дзесяць аленяў, прынёс іх у пячору і пакланіўся Шах-Марару. А Шах-Марар ужо ведаў, чаго прыйшоў Пурто. Ён сказаў:

— Шкада мне цябе! Ты мой прыёмны сын, і я пайду з табой.

І раніцой яны рушылі у дарогу. Пурто ішоў наперадзе, а Шах-Марар — ззаду.

За імі рушылі былі ў дарогу і змеі, але цар зрабіў ім знак.

— Вярніцеся,— сказаў Шах-Марар змеям.— Калі будзеце атрымліваць падарункі, значыць са мной нічога кепскага не здарылася.

I змеі засталіся. А Шах-Марар і Пурто дайшлі да гары Наўруз, якая была ўсыпана пахучымі кветкамі. Шах-Марар сарваў кветку, даў яе Пурто і загадаў праглынуць жуючы. Потым ён нарваў яшчэ пяць пучкоў пахучых кветак і таксама даў іх Пурто.

— Тры разы закіпяці гэтыя кветкі і выпі. I ты даведаешся пра гаючую сілу ўсіх траў і кветак.

Дома Пурто так і зрабіў. Шах-Марар загадаў яму легчы спаць. Раніцой цар змей спытаў:

— Ну, як ты сябе адчуваеш, Пурто? Скажы, ці ёсць ва мне гаючая сіла?

— Цар,— адказаў Пурто,— у цябе ў галаве не адзін мозг, а чатыры: два правыя атрутныя, два левыя гаючыя.

— Дай мне выпіць сямігадовага віна,— сказаў Шах-Марар,— потым звяжы мяне і адрэж мне галаву, а цела пахавай. Толькі змеям увесь час пасылай падарункі, бо калі яны даведаюцца пра маю смерць, то спустошаць усю краіну!

Пурто так і зрабіў. Потым з мозгу Шах-Марара прыгатаваў два лякарствы — атрутнае і гаючае — і пайшоў да цара. Цар загадаў галоўнаму доктару паспытаць лякарства. Пурто падаў яму атрутнае. Як толькі доктар выпіў некалькі кропель, ён адразу ж раздзьмуўся і лопнуў.

— Дык гэта так ты хацеў вылечыць мяне! — закрычаў цар. Алс паляўнічы Пурто паспытаў гаючага лякарства і даў яго выпіць цару. Цар выпіў і вылечыўся. Пурто прызначылі галоўным доктарам, і з таго часу ўсе пачалі пазываць яго доктарам Лохманам.

Адна змяя, пачуўшы пра смерць Шах-Марара, расказала пра гэта астатнім змеям. Змеі сабраліся і пачалі знішчаць жыхароў. Паведамілі цару. Той паклікаў доктара Лохмана і спытаў, што рабіць.

Лохман узяў з сабой сорак пудоў печані, пацеркі Шах-Марара і пайшоў да змеяў. Убачыўшы пацеркі, змеі супакоіліся і зрабілі Лохмана сваім царом.

Лохман сказаў змеям:

— Да таго часу, пакуль будзепе атрымліваць печань,— значыць, ваш цар жывы.

Слава Лохмана расла. Сваімі лекамі з мозгу Шах-Марара Лохман ажыўляў нябожчыкаў, сем год ніхто не паміраў. Адна жанчына кожны дзень хадзіла да доктара Лохмана мыць яму бялізну. Аднойчы з ёю прыйшоў прыгожы хлопец. Жонка Лохмана спытала:

— Хто гэта?

— Гэта мой сын. Ён нямы. Прашу цябе, угавары доктара ўзяць яго да сябе вучнем.

Калі Лохман вярнуўся дадому, жонка сказала:

— У нашай прачкі глуханямы сын, вазьмі яго да сябе вучнем. Лохман згадзіўся.

Праз месяц ён сказаў жонцы:

— Ты ведаеш, гэты хлопец зусім не глухі і не нямы. Лохман усяляк стараўся ўтаіць ад вучня таямніцы свайго лячэння. Ён пачаў здзекавацца з хлопца, каб той пайшоў ад яго. Але вучань упарта прыкідваўся глуханямым і стойка пераносіў пакуты. Ён дакладна выконваў усе даручэнні Лохмана.

Так вучань пражыў у Лохмана сем год.

Аднойчы да Лохмана прыехаў з далёкіх краін багаты чалавек, у якога моцна балела галава. Лохман замкнуўся з ім у пакоі, даў хвораму шарбету, і той страціў прытомнасць. Тады доктар разрэзаў нажом галаву хворага і ўбачыў усярэдзіне васьміногага гада. Але як ні стараўся Лохмап выцягнуць гада, нічога не выходзіла.

Доктар выбіўся з сілы. Між тым за ім увесь час употай сачыў вучань. Нарэшце вучань не вытрымаў і закрычаў:

— Настаўнік, распалі спачатку дачырвана шчыпцы, тады лёгка будзе выцягнуць гада!

Лохман зрабіў так, як сказаў вучань, і вылечыў хворага.

А вучань пабег дадому. Дома ён дастаў тры вялікія катлы: у адзін наліў малака, у другі — віна, а сам залез у трэці.

Няхан ён там пакуль што пасядзіць, а мы вернемся да Лохмана.

Лохман пачаў шукаць хлопца, але ўсё было дарэмна. Ён паваражыў і даведаўся, што хлопец знаходзіцца паміж Чырвоным і Белым морамі. Лохман наняў карабель, аб'ездзіў усе моры, але вучня не знайшоў. Тады ён прыйшоў да маці вучня і сказаў:

— Мне сто сорак год, я стары. Хачу бачыць твайго сына. Паваражыўшы, я даведаўся, што твой сын на сушы паміж Чырвоным і Белым морамі. Вярні яго мне. Клянуся, я яму нічога кепскага не зраблю!

Маці выцягнула сына з катла і прывяла яго да Лохмана.

— Сынок, вярніся да мяне, — сказаў доктар.— Я стары, пасля маёй смерці ніхто не будзе ведаць пра таямніцы майго лячэння, і імя маё знікне з памяці людзей. Хлопец пацалаваў руку настаўніка і вярнуўся да яго. Лохман вырашыў зрабіцца маладым і сказаў вучню:

— Пастаў на агонь кацёл і дай мне выпіць шарбету. Калі вада закіпіць, пакладзеш мяне ў кацёл і накрыеш накрыўкай. Праз сорак гадзін ты вымеш мяне з катла, загорнеш у вату і ўльеш мне ў рот гэтыя кроплі.

Хлопец так і зрабіў. Але ў той момант, калі ён уліваў Лохману ў рот кроплі, рука яго здрыганулася, і ў рот Лохмана трапіла толькі адна кропелька. Ад гэтай кропелькі Лохман толькі чуць-чуць ажыў, паспеў толькі крыкнуць:

— Лі, лі, лі! — і памёр.

Вучань пахаваў свайго пастаўніка побач з Шах-Марарам, а сам стаў славутым доктарам.

 

^

Змяя і бядняк

 

Аднаго разу цару прыснілася, што ў яго над узгалоўем вісіць ліса. Ён усхапіўся з пасцелі, загадаў паклікаць у палац усіх мудрацоў краіны — так, маўляў, і так, вось я, вось мой сон: растлумачце, што гэты сон азначае.

Але ні адзін мудрэц не змог растлумачыць сон цара.

А ў гэты час насустрач аднаму бедняку выпаўзла ў полі змяя і сказала:

— Слухай, брат-чалавек, я раскрыю табе сэнс царскага сну, ты схадзі, раскажы цару. Ён табе дасць грошай, і мы гэтыя грошы падзелім.

— А што ж,— згадзіўся бядняк.— Гавары, я слухаіо. А грошы, якія мне дасць цар, я па-брацку з табой падзялю.

I змяя сказала:

Ідзі і скажы так: «Гасудар, твой сон азначае, што гэты год нядобры, пагражае падманам. Дык ты будзь асцярожны, не давайся ў падман ні назір-візірам сваім, ні жонцы, ні сынам сваім, будзь пільны».

Пайшоў бядняк, растлумачыў царскі сон і атрымаў ад цара вялікія грошы. Але дадому ён вярнуўся кружной дарогай, каб не сустрэцца са змяёй, не аддаваць ёй палову атрыманых грошай. Праз некаторы час цару прысніўся другі сон: быццам над яго ўзгалоўем вісіць меч. Ён усхапіўся з пасцелі, закрычаў:

— Слугі, зараз жа паклічце таго бедняка, няхай растлумачыць і гэты сон!

Пабеглі слугі да бедняка — так, маўляў, і так,— кліча цябе цар. Пайшоў бядняк у палац. А насустрач яму — змяя, сіпіць яму:

— Пачакай, брат-чалавек, паслухай, што я табе скажу! Спыніўся бядняк, збянтэжаны і прысаромлены, а змяя гаворыць:

Ідзі і скажы цару: «Гасудар, сон твой азначае, што ў гэтым годзе чакаецца вялікае кровапраліцце, і табе трэба загадзя падрыхтавацца да вайны. А ў гэтай вайне ты пераможаш, так што нічога не бойся!»

— Добра, так і скажу,— згадзіўся бядняк — А тваю частку грошай табе аддам.

— Ідзі ўжо, бог з табой,— сказала змяя адпаўзаючы.— Хоць і нядобра ты зрабіў, што абяцаную той раз частку грошай сабе забраў...

Пайшоў бядняк да цара, растлумачыў яму сон. А цар яму гаворыць:

Ну, калі чакаецца ў краіне вайна, то дарую табе меч, можа спатрэбіцца пры сустрэчы з ворагам.

Бядняк прывязаў да пояса дораны меч, сеў на доранага каня, перакінуў праз луку хурджын з дораным золатам і паехаў дадому. У полі выпаўзла яму насустрач змяя, спытала:

— Му, брат-чалавек, лрывёз мне маю частку грошаій? Выхапіў бядняк царскі меч, каб забіць змяю, але прамахнуўся, адсек толькі кончык хваста. Змяя хуценька запаўзла ў свамю нару.

Мінуў пасля гэтага цэлы год. Усё адбылося так, як гаварыла змяя: Была кровапралітная ваііна, і цар атрымаў перамогу над ворагамі. I прысніўся цару яшчэ адзін сон — быццам вісяпь у яго над узгалоўем воўк і ягня. Устаў ён, загадаў паклікаць у палац бедняка.

Ідзе бядняк у палац і думае: «Эх, і навошта я пакрыўдзіў змяю?.. Без яе дапамогі я ж не змагу растлумачыць сон, і зляціць у мяне галава з плеч...» Ідзе, не глядзіць па баках ад гора. I раптам вось яна, змяя, выпаўзла яму насустрач і гаворыць:

— Ідзі, брат-чалавек, скажы цару: «Твой сон азначае, што пасля гэтага надыходзіць год міру, і ягня можа мірна пасвіцца побач з воўкам».

Пайшоў бядняк да цара, растлумачыў яго сон і атрымаў за гэта каштоўныя падарункі. Паехаў ён з імі да змяі, паклікаў яе з нары і кажа:

— Вазьмі сабе царскі падарунак, сястрыца, і пачакай мяне тут. Я прынясу ўсё тое, што раней ад цара атрымаў, падзелім па-брацку.

— Ды не,— засмяялася змяя.— Спажывай сабе на здароўе, мне нічога не трэба!

— Ну, як жа так, сястрыца-змяя, я табе столькі зла прычыніў, а ты мне ўсё дабром плоціш...— засаромеўся бядняк.

— Ідзі з богам,— сказала змяя. — Тут не толькі твая віна: першы год быў лісіны, падманны,— вось ты і падмануў мяне. Другі год быў год мяча, кровапралітны,— вось ты і праліў маю кроў, хвост мне адсек. А трэці год — год бяспекі і міру. Вось ты і памірыўся са мной.


^

 

Лянівы муж

 

Жыў калісьці на свеце багаты чалавек, і быў у яго сын. Калі сын вырас і яму споўнілася не то семнаццаць, не то васемнаццаць год, бацька яго ажаніў з вельмі разумнай дзяўчынай.

Праз некалькі год пасля жаніцьбы сына багацей памёр. А сын яго зусім разленаваўся — ні летам, ні зімой з тандыра не вылазіў, усё хныкаў — мёрзну, маўляў.

Пайшла яго жонка да суседзяў.

— Мой муж, — сказала яна, — растраціў усё багацце, якое пакінуў яму бацька, і цяпер ні зімой, ні летам не вылазіць з тандыра. А дома есці няма чаго, не ведаю нават, што мне рабіць... Суседзі ёй параілі:

— Схадзі на базар і купі разынак. Потым рассып іх ад тандыра да дзвярэй і за дзвярыма трошкі, а сама схавайся. Ён убачыць разынкі, пачне падбіраць іх з падлогі і есці. Калі ён выйдзе за дзверы, ты хуценька зачыні іх. I колькі б ён ні крычаў, ні прасіў — не адчыняй. Няхай ідзе, куды хоча.

Пайшла жонка на базар, купіла разынак. Дома яна рассыпала іх, як раілі суседзі, і схавалася.

Выглянуў муж з тандыра і ўбачыў разынкі. Ён працягнуў руку, пачаў іх збіраць і ў рот класці. Калі рукой ужо нельга было дастаць, ён вылез з тандыра і, збіраючы разынкі, пайшоў да дзвярэй.

Сабраўшы ўсе разынкі, муж штурхнуў дзверы. За дзвярыма таксама былі рассыпаны разынкі. Ён выйшаў на двор. У гэты момант жонка хуценька зачыніла дзверы і ўзяла іх на засаўку.

Муж за дзвярыма закрычаў:

— Вай, у мяне мерзнуць ногі! Вай, у мяне мерзнуць ногі! Жонка, хутчэй адчыні мне дзверы!

Жонка адказала:

— Хопіць табе ў тандыры сядзець. Ідзі, пахадзі па беламу свету, зарабі на хлеб!

Жонка, дык я ж мерзну,— сказаў муж,— куды мне ісці?

— Цяпер лета, не змерзнеш,— адказала жонка.— Ідзі і знайдзі хоць якую-небудзь работу.

Убачыўшы, што жонку не ўгаворыш, хлопец павярнуўся і пайшоў. Ідзе і раптам бачыць — ляжыць ля дарогі хустка. Ён нагнуўся і падняў яе. Хустка была царскай дачкі. Яна выйшла са сваімі сарака прыслужніцамі ў сад пагуляць, зняла з галавы хустку і павесіла яе на галінку дрэва. А ў гэты мрмант падзьмуў вецер і занёс хустку на дарогу.

Прынёс хлопец хустку дадому, паказаў жонцы — вось, маўляў, што я знайшоў. Узяла жонка хустку, паглядзела і сказала мужу:

— Ды гэта ж царскай дачкі хустка. Занясі яе цару, ён табе грошы дасць.

Узяў хлопец хустку, выйшаў з дому і пакрочыў у глухую вулачку. Знайшоўшы сцяну са шчылінай, ён загарнуў хустку ў паперу і засунуў у шчыліну.

Толькі ён адышоў ад сцяны, як пачуў голас царскага ганца:

— Гэй, людзі, хто знайшоў хустку царскай дачкі, таму цар дваццаць пяць рублёў падарыць!

Хлопец падышоў да ганца і сказаў, што ён знайшоў хустку.

— Дай мне хустку, я табе царскі падарунак прынясу,— прапанаваў ганец.

— Я сам цару хустку аддам,— адказаў хлопсц.

Пайшлі яны ўдвух да цара. Ганец далажыў яму, што вось, маўляў, гэты чалавек хустку знайшоў.

Ну, даставай хустку, аддзякую табе! -- сказаў цар.

— Яе ў мяне няма,— прамовіў хлопец.

— Дык чаго ты да мяне прыйшоў? — спытаў цар.

— А я варажыць умею. Захачу — і адгадаю, дзе яна,— растлумачыў хлопец.

— Ну, варажы, пабачым,— сказаў цар. Хлопец паглядзеў на далонь цара і сказаў:

— Хустка тая на такой вось вуліцы ў сцяне ў шчыліне ляжыць. Паслаў цар ганца на пазваную вуліцу, а хлопцу сказаў:

— Калі сапраўды знойдзецца хустка, то я табе дам каштоўны падарунак.

Праз некаторы час вярнуўся ганец з хусткай у руках. Убачыўшы яе, цар здзівіўся.

Відаць, ты вялікі мудрэц, — сказаў ён. — I як гэта я дагэтуль не чуў твайго імя?

— Я чалавек бедны, хто можа мяне ведаць? — адказаў хлопец.

— 3 гэтага дня прызначаю табе па дваццаць пяць чырвонцаў у месяц! — сказаў цар.— Ідзі сабе, пі, еш, весяліся. Вярыуўся хлопец дадому, гаворыць жонцы:

Радуйся, жоначка!

— А што добрага? — пытае тая.

— А што лепш за гэта можа быць? — адказвас хлопец.— Буду па дваццаць пяць залатых у месяц атрымліваць, піць, есці, весяліцца!

Жонка ўзрадавалася:

— Вось бачыт,— сказала жонка,— я цябе жменяй разынак да розуму давяла. Ты ж быў зусім разленаваўся, з тандыра не вылазіў, усё хныкаў: «Мерзну, мерзну...» Цяпер нябось не мерзнеш ужо?

Дзён праз дзесяць да хлопца прыбеглі царскія слугі і сказалі, што цар хоча з ім прагуляцца.

Калі хлопец з'явіўся да цара, той павёў яго ў сад і загадаў:

— Ты ў гэты бок ідзі, а я туды пайду.

Цар захацеў праверыць мудрасць свайго варажбіта. Ён сарваў ружу, заціснуў у кулаку і паклікаў хлопца:

— А ну, адгадай, што ў мяне ў руцэ. Не адгадаеш — адсяку табе галаву.

Бачыць хлопец, што не мінуць яму смерці і ўсё праз жонку (а яго жонку якраз Гюлі* і звалі), і кажа:

— Ах, Гюлі, усё праз цябе... Цар разняў руку, здзівіўся:

— Адкуль ты даведаўся, што ў руцэ ў мяне гюл?

— Мудрэц усё ведае,— растлумачыў хлопец.

— Ну, калі ты такі вялікі мудрэц, то прызначаю табе трыццаць чырвонцаў у месяц! — сказаў цар.

Мінула пасля гэтага яшчэ дзён дзесяць, і раптам пайшла чутка, што зладзеі аграбілі царскую скарбніцу, сем мяшкоў золата забралі.

Паклікаў цар свайго мудраца.

— Зладзеі аграбілі маю казну, сем мяшкоў золата забралі...— сказаў цар.— Знайдзі зладзеяў. Не знойдзеш — зляціць галава з плячэй!

— Дай мне на гэта сорак дзён,— папрасіў хлопец.

— Добра, даю! — згадзіўся цар.

Пайшоў хлопец дадому, па галаве сябе б'е, прыгаворвае:

— Эх, загубіла ты мяне, жонка! Царскую казну зладзеі аграбілі, а цар да мяне прычапіўся. А дзе я зладзеяў знайду? Хутчэй дай мне паесці, я пасплю крыху, а ўначы ўцяку.

Як на злосць, дома нічога, апрача яек, не было. Зварыла жонка сем яек, падала мужу.

А сямёра зладзеяў ужо ведалі пра загад цара. Прабраліся яны к дому таго хлопца, узлезлі на дах, каб падслухаць, што ён будзе гаварыць. Шасцёра збоку сядзяць, чакаюць, а адзін да самага ерціка* падпоўз, прытаіўся і слухае. А ў доме маўчаць. Злодзей хацеў ужо ісці, і ў гэты час хлопец у пакоі гучна сказаў:

— Ну, з адным скончана!

Пачуўшы гэта, злодзей спалохаўся, пайшоў да таварышаў і расказаў ім, што мудрэц усё ведае.

 

_____________

Г ю л — ружа.

Ерцік — адтуліна ў даху, якая замяняе вкно.

_____________

 

 

Устаў тут другі злодзей, прабраўся да ерціка. Хлопец, з'еўшы другое яйка, у гэты момант сказаў:

— Ну, і з другім скончана!

Пайшоў другі злодзей да таварышаў і расказаў ім, што той хлопец сапраўды мудрэц, адразу адгадаў, як толькі хацеў ад ерціка адысці.

I так усе сямёра зладзеяў падыходзілі да ерціка і пераконваліся, што мудрэц адгадвае, калі яны прыходзяць і адыходзяць. Параіліся зладзеі паміж сабой, злезлі з даху, пастукалі ў дзверы дома. На стук выйшаў хлопец. Зладзеі ўпалі перад ім на калені, пачалі прасіць:

— На небе бог, на зямлі — ты, злітуйся і выратуй нас — гэта мы царскую казну аграбілі...

— Добра ўжо,— сказаў хлопец.— Калі вы самі да мяне прыйшлі і просіце дапамогі, я вас выдаваць не буду. Прынясіце мне шэсць мяшкоў, а адзін пакіньце сабе.

Узрадаваліся зладзеі, мігам прыцягнулі хлопцу шэсць мяшкоў з золатам. Раніцой пайшоў хлопец у палац і сказаў цару:

— Век жыві, гасудар, я знайшоў тваё золата. У мяне дома ляжаць мяшкі. Пашлі сваіх слуг па іх, няхай прынясуць у палац. Узрадаваўся цар, але тут жа здзівіўся:

— Ты ж сорак дзён прасіў, а знайшоў за адну ноч?

— Пачаў я варажыць і адразу знайшоў, навошта ж было чакаць сорак дзён? — растлумачыў хлопец.

— Калі так, бяры сабе тры мяшкі, а мне чатыры прышлі, мне і гэтага хопіць! — расшчодрыўся цар.

Хлопец узяў царскіх слуг і адправіў мяшкі з золатам у палац. Цар сказаў:

— Калі ты такі мудры ў мяне, то прызначаю табе сорак чырвонцаў у месяц!

Пакланіўся хлопец цару, вярнуўся дадому і хваліцца жонцы:

— Пашанцавала мне, тры разы я выратаваўся ад смерці, ды яшчэ цар прызначыў мне па сорак чырвонцаў у месяц... Гэтага нам на пражьццё хопіць, трэба што-небудзь прыдумаць, каб небяспеку ад сябе адвесці.

— Ды што тут думаць?! — гаворыць жонка. А муж стаіць на сваім:

— Не, давай я хворым аб'яўлюся, а потым скажу, гато маё ўменне варажыць забрала хвароба.

Жонка згадзілася, паслала пасцель і накрыла мужа.

Дайшла вестка да цара, што захварэў яго мудрэц. Пасылае цар да хворага аднаго лекара за другім. Але яны нічога не могуць зрабіць. Нарэшце цар сам паехаў праведаць мудраца. Зайшоў ён у пакой, сеў ля ўзгалоўя. Хлопец знакам паказаў, каб іх удвух пакінулі. Цар пачаў распытваць, што ў яго баліць, пачаў шкадаваць, што лекары не могупь вылечыць яго хваробу. Тут хлопец яму і сказаў:

— Доўгага жыцця табе, цар. Я паплаціўся за тое, што непрыемнасці і бяду ад цябе сваімі чарамі адводзіў. Раззлаваліся на мяне чэрці, што не даю ім табе шкодзіць, каторую ўжо ноч злятаюцца да мяне, б'юць-малоцяць да паўсмерці. Я ўжо страціў розум, і мудрасць мяне пакінула...

Цар суцешыў:

— Ну, нічога, пра гэта толькі я і ты будзем ведаць, ты нікому больш не кажы, а я ўсё роўна табе па сорак чырвонцаў у месяц даваць буду!

 


^