Беларускі нацыяналізм. Ці ён ёсць?
Сяргей Законнікаў (Народная Газета, 25 студзеня 1995) |
|
Роднага ж краю
тутэйшыя людзі
У скуру чужацкую
лезуць жыўцом.
Янка Купала
На працягу апошніх гадоў у некаторых расійскіх сродках масавай інфармацыі, у выступлениях палітыкаў суседняй краіны, як і у заявах асобных нашых парламентарыяў, прадстаўнікоў улады, самых розных змагароў за вяртанне СССР, прад'яўляюцца прэтэнзіі беларусам у нацыяналізме. 3 другога боку, нацыянальна свядомая частка нашага народа сцвярджае, што ў Беларусі няма, рашучага зруху да пабудовы суверэннай дзяржавы, да адраджэння, усюды чыняцца перашкоды на гэтым шляху.
Што І казаць, па мерках цывілізаванага жыцця сусветнай супольнасці, і адно, і другое абвінавачванне — рэч вельмі сур'ёзная. Але толькі тады, калі яны падмацаваны пераканаўчымі, канкрэтнымі фактамі. Дык давайце ж, шаноўныя чытачы, разам прааналізуем нашу гісторыю, рэаліі сённяшняга быцця і выра-шым: што ж адбываецца на Беларусі? Ці ёсць тут нацыяналізм?
Развіццё гісторыі кожнага народа адбываецца ў сваіх спецыфічных умовах — спрыяльных або неспрыяльных, У Беларусі склалася сапраўды беспрэцэдэнтная сітуацыя. Агульнавядома, што за апошнія стагоддзі расійскі і польскі шавінізм, а затым і бальшавізм добра папрацавалі на тое, каб вынішчыць у беларусаў нацыянальную гістарычную і духоўную памяць. Ім многае ўдалося. Бясспрэчна, што нідзе ў свеце няма такога народа, каб многія прадстаўнікі яго так зацята ненавідзелі айчынную гісторыю, родную мову і культуру, саміх сябе, так апантана змагаліся супраць набытай дзяржаўнасці.
Цяпер на Беларусі ёсць такая завядзёнка — не шанаваць сваіх прарокаў. Многія прад-стаўнікі нашага народа глухія, абыякавыя да духоўнага наказу, запавету вялікіх папя-рэднікаў, да шчымлівых, нанісаных крывёю сэрца слоў Ф.Скарыны, Ф.Багушэвіча, Цёткі, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, М.Гарэцкага. Манкуртызаванаму люду мілей чужое, яно ўспрымаецца, здаецца, больш важным і разумным. Ведаючы гэта, пакарыстаемся вы-казваннямі пра гістарычны шлях Беларусі вя-домага рускага вучонага Пятра Бяссонава які ў 1871 годзе ў прадмове да надрукаванай ім кнігі "Беларускія песні" пісаў:
"... народность белорусская оказала замечательную крепость и живучесть основных начал, разностоность развития, покоряющую влиятельность и свободную общительность своих сил. Она умела на равных правах ужиться с такими, еще сильными в то время или тогда уже сильными народностями и племенными ветвями, как Литовская, Польская, Еврейская и даже Немецкая... Не покоряя их оружием внешним, напротив, часто сама покоряемая и покорная, она постоянно то боролась с ними для дружного единения, то дружилась для внутренней, самоопределяющеи, борьбы, и постепенно, шаг за шагом, успевала побеждать своим духовным, нравственным, словесным, творческим, бытовым, гражданским, образующим и просвещающим влиянием. Про нее-то можно сказать со справедливостью, что в сем деле не сдала она ни пяди земли, ни камня своего здания: напротив, создала землю и целый край, возвела с основ свое великое здание. Язык свой наложила она на большую часть других представительных народностей, с языком грамоту, с тем и другим мир воззрений, а с сим посредствующим проводником все прочие самобытно-цивилизующие начала: на домашнюю беседу, на общественную речь, на письмо всех гражданских и даже отчасти государственных дел, на первые училища, на слово и песнопение церкви. Народный обряд ее стойко удерживал свою необыкновенную, еще при-Дунаискую и за Дунайскую древность; народный обычай развивался беспрепятственно и до подробностей: творчество кипело обильными силами; песнею и стихом, не широкими и не длинными, а в тысяче видов, с изящным и частию шутливым характером, оглашался весь этот видимый и невидимый образ жизни народной: довольно сказать, что Слово о Полку Игореве без нея убавилось бы на треть..."
Прашу прабачыць за даволі доўгую цытату, але не магу абмінуць і гэтыя, вельмі важныя для разумения як трагізму нашага лесу, так і надзеі на лепшую оудучыню беларусаў, словы рускага вучонага:
"... Белая Русь обняла, сомкнула и соединила, определила и обособила свою землю, целый и обширный Край от Двины до Немна и в промежуточном побережье, от границ Польских в Королевстве и под Короной до Псковских, Новгородских, Смоленских, где вдавалась в Великую Русь под самый Можайск, на Юг же еще дальше по течению рек, особенно Днепра, через Волынь и Черниговскую область постепенными переливами сливаясь с Малою Русью. До сих пор, вступая внутрь этих пределов Края, который недавно принято называть хотя не совсем точно, Северо-Западным Русским краем, как ни отяжелела над ним рука последних столетних событий, видишь, слышишь и чувствуешь всюду, что здесь точно существуют, не надуманы и не начертаны только, географические или государственные границы; что внутри их есть действительная особенность из-внутри себя их очертавшая; что здесь своя почва, свое племя, свой народ... И что замечательно: как ни орудовали прежде суровые Литовцы, сколько ни пановали Поляки, как ни расплодились, ни набрались и не разбогатели после них Евреи, сколько ни расцвели новые надежды старых Немецких захватов, — мы убеждаемся на каждом шагу, что все эти племена, народности, языки, бытовые единицы и веры сдерживались некогда в равновесии чьей-то иною верховною рукою; что равновесие поколебалось от ея ослабления и оскудения, поколебалось, но еще не уничтожилось во всех, и ярких, следах своих; что народная история видела здесь главенство другое и судьба народная готовила господство для народности другой, не "той, которая царствовала недавно, а той, которая гораздо прежде правила и направляла. ... Этот народный мир и период Белорусский не достиг одного завершения своему зданию: государства и государственности".
Запомнім гэтыя словы ды звернемся цяпер да бліжэйшых па часе падзей. Сёння душа беларускага народа надта падобная на нашу знявечаную і засмечаную зямлю. Цяжка зямлі, якая спаласавана невуцкай меліярацыяй, засыпана чарнобыльскімі радыенуклідамі, нашпігавана атрутаю, хімічнымі адходамі, нітратамі, але не лягчэй пачуваецца і народней душы, інфіцыраванай вірусамі нацы-янальнага нігілізму, палітычнай і сацыяльнай апатыі, калектыўнай абыякавасці і пустадомства, а таксама бацыламі класавай нянавісці, барадьбы з "ворагамі народа", татальнага страху. Так, страху, які і сёння скоўвае розум і волю народа. Відаць, нідзе ў былых саюзных рэспубліках, акрамя Украіны, не было такого масавага знішчэння людзей у дваццатыя, трыццатыя і пасляваенныя гады на падставе "нацыяналізму", як у Беларусі. Пад прыцэл трапілі самыя лепшыя прадстаўнікі народа, прытым не толькі інтэлігенцыя, а і рабочыя, сяляне. Да 1938 года, пра які пойдзе гаворка, ужо былі расстраляны, сасланы на Поўнач, у Сібір, на Калыму дзесяткі тысяч нацыянальна свадомых беларусаў. Але сталінскім і мясцовым катам хацелася знішчыць прарокаў, самых вядомых абаронцаў беларускасці. Вось вытрымкі з дакладной запіскі сакратара ЦК КП(б) Беларусі П.Панамарэнкі "О белорусском языке, литературе и писателях" ад 21 лістапада 1938 года, адрасаванай Сталіну:
"Наиболее крупную контрреволюционную, националистическую работу провел союз "советских" писателей Белоруссии, идейно возглавляемый всегда десятком профашистских писателей (в том числе известные Янка Купала и Якуб Колас) и всегда для прикрытия (в том числе и сейчас) имевший у руководства коммунистов. ... Здесь был центр-штаб национальной фашистской пропаганды. ... Янка Купала пустил крылатое выражение "пока живе мова, живе народ"
... По количеству и качеству изобличающего материала, а также по известным фактам их работы они, безусловно, подлежат аресту и суду как враги народа.
В частности Нарком внудел Белоруссии запросил из центра санкции на арест Купалы и Коласа уже давно, но санкция пока не дана. ... Их нужно или арестовать, или, учитывая обстановку, принять, поговорить открыто, показать, нам известны все их "ошибки"..."
Чытаеш і бачыш, як праз непісьменнасць, суконнасць гэтых радкоў праступае кроу. Ды што тут каменціраваць! Яшчэ і нашы ўнукі будуць прахоплівацца сярод ночы ў халодным поце ад гулагаўскага і курапацкага жаху, які на доўгія гады атруціў жыццё беларусаў, пе-радаўся ім у спадчыну ад старэйшых пака-ленняў.
Дыягназ зацяжной, цяжкай хваробы пацвярджаюць рэаліі палітычнага, эканамічнага, грамадскага і духоўнага жыцця сённяшняй Беларусі. Не прымаюцца рашучыя захады па ўмацаванню дзяржаўнасці. Паралізавана эканоміка. Пад шумок парламентах баталій, шматлікіх дэмагагічных заяў уладных структур раскрадаецца народнае багацце, узмацняюцца карупцыя, спекуляцыя, не бачаныя раней маштабы набыло хабарніцтва. Імкліва расце злачыннасць. Тэрыторыя Беларусі стала інтэрнацыянальнай крымінагеннай зонаю. Катастрафічна пагоршыўся жыццёвы ўзровень болышсці людзей, многія з іх знаходзяцца сёння на мяжы галоднай смерці. Не спыняецца раскол грамадства на "нашых" і "нянашых".
Праз расійскія тэлеканалы, друк, якія ўладараць у інфармацыйнай прасторы Беларусі і пастаянна ўмешваюцца ва ўнутраныя справы незалежнай дзяржавы, праводзіцца актыўная праімперская агітацыя насельніцтва. Такія ж заклікі гучаць у нащым парламенце, у выступлениях кіраўнікоў с'амых розных уз-роўняў, у передачах нацыянальнай тэлерадыё-кампаніі, у безлічы мясцрвых друкаваных "органаў". Узмоцнена мусіруецца пытанне пра наданне рускай мове статуса дзяржаўнай. пра скасаванне Сцяга і Герба краіны, а зараз і пра ўз'яднанне Беларусі з Расіяй. Актыўна сабатуецца працэс нацыянальнага адраджэння, які яшчэ толкам і не пачаўся.
Прыведзеныя факты вядомыя кожнаму насельніку Беларусі, абвергнуць іх немагчыма. Шчыра скажам — сітуацыя невясёлая і набліжаецца да трагічнай. I ўзнікае пытанне дык хто ж робіць усё гэта? Няўжо нацыяналісты? Няўжо гэта яны паставілі сабе задачу ператварыць сваю дзяржаву ў калонію, у прахадны двор, давесці да канца манкуртыза-цыю свайго народа? Няўжо гэта яны раскра-даюць народнае багацце або забіваюць людзей? Не! Такія абвінавачванні можа прад'явіць ім толькі хворы на розум чалавек.
А нацыянальна свядомая частка нашага народа гаворыць: "У чым жа вы, ваяўнічыя апаненты, бачыце беларускі нацыяналізм? Можа, у тым, што да гэтага часу у сталіцы і іншых гарадах нашай дзяржавы няма ніводнай беларускамоўнай школы, тэхнікума, ВНУ? Ці ў тым, што пасля вядомага выступления Прэзідэнта ў педагагічным універсітэце паўсюдна бацькі пачалі пісаць заявы аб адкліканні дзяцей з беларускамоўных класаў, а выкладчыкі ВНУ адмаўляюцца чытаць лек-цыі на ррднай мове, што яны паспяхова рабілі ў апошнія гады?
А можа, у тым, што самыя высокія кіруючыя пасады ў розных сферах у пераважнай большасці займаюць прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей, а не беларусы, якім пакінута месца ля станка і ў полі (раім прагледзець статыстычныя звесткі па горадзе Мінску)?
Або ў там, што беларускія хлопцы пакуль што яшчэ не гінуць на чэчэнскай вайне І ў іншых ваенных канфліктах, у якія імхліва укручваецца Расія?" Такіх пытанняў "нацыяналісты" могуць задаць сотні, і паспрабуйце адказаць на іх!
А цяпер разгледзім нейкую канкрэтную праблему, скажам, моўную, больш падрабязна. Тры гады назад вядомы дзеяч рускай культуры Дзмітрый Ліхачоў пісаў:
"Если мы заговорили о русском языке, то нельзя не сказать с большим сожалением, что особенно в последнее время русский язык стал портиться, беднеть, терять свои богатства. Кажется, именно сейчас стал особенно актуальным вопрос о защите русского языка, о его охране. Это в интересах не только русских, но и всех, кто пользуется и будет еще долго пользоваться русским языком наряду со своими родными".
Падзяляючы яго боль за сваю мову і прымаючы вызначаны ім статус карыстання ею ў былых рэспубліках СССР "наряду со своими родными", бо ад гэтага нікуды не дзенешся, такія рэаліі постсавецкага жыцця, нельга не выказаць наступнае меркаванне — калі шаноўны акадэмік забіў трывогу пра стан рускай мовы ў Расіі, дзе яна была і застаецца лоўнаўладнай гаспадыняю, то што тады казаць пра сітуацыю з беларускай мовай у Беларусі? Тут ужо немаведама ў якія званы трэба бщь, каб яе ўратаваць!
Але хачу сказаць колькі слоў і пра рускую мову ў Беларусі. У выніку татальнай русіфікацыі, якая вялася стагоддзямі на натай зямлі, сёння вялікая частка беларускага грамадства карыстаецца нібыта ею. Якая ж мова гучыць з вуснаў тутэйшых людзей, калі яны хочуць паразумецца на рабоце, у магазінных чэргах, у транспарце і т.д.? Рускай моваю назваць яе не паварочваецца язык. Гэга моўны сленг, сурагат, які грунтуецца на некалькіх сотнях слоў. Па аб'ёму слоўны запас крышачку большы, чымся ў Элачкі-людаедкі з вядомага рамана Ільфа і Пятрова. Атрымалася так, што І ад сваей мовы адвучаны, і чужой не авалодалі. А таму на Беларусі гучыць знакамітая, жахлівая сваей убогасцю "трасянка". Асабліва выразна гэта высвечваецца у рабоце парламента, у выступлениях кіраунікоу усіх узроўняў, тэле- і радыёкаментатараў. Якія толькі перлы" не выдаюцца "на-гара"! Не толькі вушы вянуць, але і сківіцы набок зварочвае ў настаяшчы мамент" ад гамонкі нашых "цыцэронаў".
Варварскія адносіны да роднай мовы становяцца прычынаю такога ж стаўлення і да іншых моў, зводзяць узррвень агульнай культуры народа да шэрасці і прымітывізму. А прымітывізм нікому не патрэбны. Якраз сваёй адметнасцю, якая грунтуецца у першую чаргу на мове, бо яна — першааснова ўсёй культуры народа, мы і цікавыя, і каштоўныя для еўранейскага і сусветнага супольніцтва, у якім нам неабходна шматгадовай, самаатвярнай фізічнай і духоўнай працаю яшчэ заняць сваё належнае месца.
Мова стваралася народам на працягу многіх стагоддзяў. Яна ўвайшла ў яго плоць і кроў, у гены. Стваралася не толькі людзьмі, але і самой зямлёю, прыродай. Услухайцеся ў пошум беларускіх лясоў, у галасы крыніц, у гамонку рачулак, у плёскат хваль азёраў і параўнайце з гучаннем нашай мовы. Усё паяднана! А цяпер успомніце мовы, скажам, каўказцаў і іхнюю прыроду. Нічога выпадковага на гэтым белым свеце няма.
Са стратаю роднай мовы мяняюцца сам характер, натура чалавека, адбываецца яго перараджэнне, яго адчужэнне ад сваёй зямлі, знікае пачуццё адказнасці за яе будучыню, за лес нашчадкаў. Усё гэта — сумныя беларускія рэаліі. Так што нездарма трывожыцца рускі акадэмік Д.Ліхачоў, нездарма прымаюць рашучыя захады па абароне роднай мовы у Францыі і многіх іншых краінах свету. А здавалася б, чаго ўжо ім непакоіцца? Моўная сітуацыя там не такая, як у Беларусі. Няма ніводнага француза, англічаніна. немца, іспанца, які б цураўся роднай мовы. I ўсё ж лепшыя розумы, улады дзяржаў аператыўна рэагуюць на любы, нават самы нязначны дыскамфорт у гэтай найважнейшай галіне духоўнага жыцця нацыі, таму што дбаюць пра яе будучыню.
Закранём яшчэ адну праблему. 3 самых першых дзён пасля абвяшчэння Беларусі суверэннай і незалежнай супраць нашай дзяржаўнасці пачалася зацятая вайна. Яе нахабна і цынічна вядзе "пятая калона", што складаецца з розных "сабораў", "рухаў", "саюзаў" і т.д. Стараюцца і многія адстаунікі з усяго былого Савецкага Саюза, якія заусёды выбіралі месцам жыхарства колісь каўбасную Беларусь, атрымалі тут без чаргі кватэры. Варожа ставяцца да нашай дзяржаўнасці людзі без роду і племя, што атабарыліся на гасціннай беларускай зямлі, для якіх няважна, дзе, якім чынам І за кошт каго і чаго наладжваць сыты дабрабыт, набіваць кішэні грашамі. Хапае агрэсіуных, ваяўнічых выпадаў І ад сваіх парламентах і наменклатурных манкуртаў. Усім ім даспадобы былая або новая імперыя. I ў гэтым няма нічога дзіўнага, кожны з іх ваюе за ўласныя інтарэсы. Свядомых грамадзян Рэспуолікі Беларусь абурае тое, што гэтыя антыканстытуцыйныя, падсудныя нападкі на Дзяржаву, на яе Сцяг, Герб, Мову адбываюцца пры поўным патуранні ўлад, не караюцца па закону. Дык што, можа, І такое справядлівае абурэнне залічым у нацыяналізм?
Ну, а што ж думаюць пра ўсё гэта "нацыяналісты"? Дзе іхні голас у абарону беларускай дзяржаўнасці? А тут усе проста — не падпускаюць іх да радыёмікрафонаў, да тэлекамераў. Зрэдку толькі з'явіцца нейкі матэрыял у прэсе, ды і то побач э ім для "раўнавагі" абавязкова паставяць енк прыхільніка ці то савецкай, ці то расійскай імперыі.
Вось так і жывём у краіне абсурдаў, дзе можна аплёуваць усе, нават самае святое. Цяжка ўявіць, каб такое дзікунства адбывалася ў нейкай іншай дзяржаве свету, не выключаючы і былыя саюзныя рэспублікі.
Факты сведчаць пра тое. што на Беларусі ніколі не было і няма цяпер нават на бытавым узроўні таго агрэсіўнага нацыяналізму, які заўседы скіраваны супраць іншых народаў. Наадварот, пакуль што самыя значныя страты панеслі і нясуць самі беларусы. Але і ў такой цяжкай — на мяжы жыцця і смерці — сітуацыі нацыянальна свядомая частка грамадства не робіць нейкіх экстрэмісцкіх захадаў, мужна захоўвае вытрымку, талерантнасць, разумеючы, што адраджэнне БацькаушчыНы можа адбыцца толькі на аснове сцвярджэння годнасці як беларусаў. так і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей, якія жывуць у рэспубліцы. I гэта бачаць, з удзячнасцю падтрымліваюць сваіх братоў-беларусаў сумленныя людзі — рускія, палякі, украшцы, яўрэі, татары, літоўцы, латышы.
Трывожыць іншае. Алошнім часам актывізаваліся неакамуністычныя, шавіністычна-імперскія і прафашысцкія арганізацыі, натхніцелі і кіраўнікі якіх знаходзяцца ў Расіі. Адзін з яскравых сімнтомаў гэтага — ганебны, незразумелы нармальнай логіцы інцыдэнт 3 ліпеня 1994 года ў Мінску, у дзень агульнанароднага свята вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў. Свой дзікі твар паказалі.. тыя, хто хоча ўзурпіраваць права на самае святое — права на Памяць пра загінуўшых нашых дзядоў, бацькоў, братоў, пра ўсіх, хто аддаў свае жыццё за свабоду; тыя, хто хоча развязаць грамадзянскую вайну, хто увесь час падштурхоўвае людзей да праліцця крыві. Калі наша грамадства не жадае стаць самагубцам, яно павінна рашуча спыніць антыдзяржаўную, антынацыянальную, антычалавечую дзейнасць усіх правакатараў і авантурыстаў.
Адзіная ідэя, здольная аб'яднаць сёння наша расхрыстанае, нестабільнае грамадства, — гэта паоудова сваёй незалежнай, дэмакратычнай беларускай дзяржавы, духоўнае і эканамічнае адраджэнне. Яна, гэтая ідэя, супадае з элементарным спаконвечным жаданнем кожнага чалавека, кожнай сям'і мець уласны прытулак, дом. Банальна, але за такой простай формулаю стаіць шмат чаго. Свой дом — гэта прадумова стабільнасці і надзейнасці быцця, чалавека. Свая дзяржава — гэта ўмацаванне патрыятьізму, годнасці ўсяго народа, яго духоўных і матэрыяльных асноў, гэта разумнае і ашчаднае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, гэта поўная рэалізацыя назапашанага інтэлектуальнага патэнцыялу, імкненне людзей працаваць лепш, каб высока трымаць сваю марку.
Дзяржаўная і нацыянальная свядомасць здаўна, яшчэ ад часоў Полацкага княства, стала часгкаю духоўнай культуры беларускага народа. Але якім пакутлівым быў яго шлях да сённяшняй дзяржаўнасці! Тым больш дарагой і святой павінна яна быць для кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Бясспрэчна, што ісці наперад, шукаць годнай долі і шчасця ў гэтым свеце можна, трлькі ведаючы свае карані, маючы пстарычную памяць. Усім народам былой са-вецкай імперыі трэба глыбока асэнсаваць сваю гісторыю. дакладка вызначыць свой далейшы шлях у будучыню — да свабоды і прагрэсу, што стане падмуркам і залогам узаемаразумення, сяброўства. Думаецца, што культурную, духоўную прастору на абсягу былога СССР яны захаваюць. Яна з'яуляецца важнейшай умоваю добрасуседства і павагі паміж дзяржавамі, якія набылі суверэнітэт. Наладзяцца эка-намічныя, навуковыя і іншыя стасункі, якія сёння жыццёва неабходныя ўсім краінам. Толькі не трэба зноў заганяць некага эканамічнаю ці ваеннаю пугаю ў агульны хлеў, вешаць біркі "старэйшага" або малодшага" брата. Мы ўжо гэта праходзілі І ведаем, чым усё скончылася.
Наогул, усе посттаталітарныя дзяржавы Еўропы і свету на шляху да дэмакратыі, да цывілізаванага жыцця не абыходзіліся без росту дабратворнага нацыяналізму. Слушна сказау пра сітуацыю на абсягу былога СССР грузінскі філосаф Гія Нодзія ў артыкуле "Нацыяналізм і дэмакратыя", змешчаным у амерыканскім часопісе "Journal of Democracy:
"Таталітарызм, які на працягу некалькіх дзесяцігоддзяу душыў грамадсгва, пакінуў пасля сябе натоўпы людзей-робатаў. што адчайна спрабуюць знайсці для сяое нейкі агульны прынцып, па якім можна будаваць новае сумеснае жыццё. У гэтых умовах нацыяналізм становіцца асноўным — калі не адзіным прынцыпам, які здольны звесці людзей у адно грамадства".
А вось што піша сёння амерыканскі палітолаг Фрэнсіс Фукуяма:
"... Я не думаю, што было б памылковым, калі б Расія выпрацавала ў цэлым нацыяналістычную знешнюю палітыку, арыентаваную на інтарэсы перш за ўсё рускіх, а не на інтарэсы іншых этнічных груп, якія жывуць у Расіі і з'яўляюцца яе грамадзянамі. Калі Расія не будзе ўлічваць інтарэсы рускіх, то хто ж тады?"
Гэтыя словы пацвярджаюцца падзеямі, якія адбываюцца у расійскім грамадстве, ва ўнутранай і знешняй палітыцы суседняй дзяржавы.
А таму і нам трэба рэалістычна глядзець на перспективы адраджэння Беларусь. Улічваючы нашу сітуацыю, яно проста немагчыма без уздыму нацыянальнай свядомасці. патрыятызму, без абароны сваіх інтарэсаў.
Многае залежыць зараз ад грамадзянскай і палітычнай культуры нашага народа і перш за ўсё тых асоб, яки надзелены ўладаю. У свой час беларускі абывацель задураны капэбэўскімі, а затым праўрадавымі сродкамі масавай інфармацыі, радаваўся нашай "стабільнасці , хіхікаў, чытаючы пастаянныя паведамленні і мэтанакіраваныя каментарыі пра павышэнне цэн у Літве, Латвіі і Эстоніі. Але там былі прыняты разумныя захады, каб увесці нацыянальную валюту, абараніць унутраны рынак, дамагчыся стабілізацыі эканомію і г.д. Сення ўжо наш абывацель не хіхікае, а горка плача, гледзячы на цэннікі ў беларускіх магазінах. А што ж яму рабіць, калі жаццёвы ўзровень у Беларусі стаў адным з самых нізкіх у параўнанні не толькі з блізкімі суседзямі, але і з усімі былымі саюзнымі рэспублікамі? Можа, цяпер нашы людзі нарэшце, зразумеюць. што нельга плесціся ў хвасце падзей, што трэба мець свой розум, што неабходна абараняць свае нацыянальныя інтарэсы? А калі зробяць такі вывад, то не паўтораць сваіх памылак.
У маі нам трэба выбраць прынцыпова новы парламент, які оудзе арыентавацца на ўласную гісторыю, культуру, дзяржаўнасць. Кожны думаючы беларускі грамадзянін павінен усвядоміць, што дзяржава з'яўляецца найвялікшай каштоўнасцю, якую выпрацавала чалавецтва. Калі наш народ гэтага не зразумее, ён асуджаны на смерць.
Усе савецкія гады нас вучылі класавай нянавісці, барацьбе. Трэба пачынаць вучыцца будаваць нармальнае жыццё, вучыцца любіць. 3 нашае любові да роднай зямлі, да свайго народа, з грамадзянскага ўзаемаразумення, э самаахвярнае, апантанае працы кожнага чалавека абавязкова вырасце магутнае дрэва беларускай дзяржаўнасці, духоўнасці і матэрыяльнага дабрабыту, каб шумець прыгожаю кронаю над вякамі.
Наша нацыянальная ідэя мае вялікае адрозненне ад тых узнятых сцягоў, пад якімі сёння чыніцца гвалт, ліецца кроў. Гэта не ваяўнічы нацыяналізм, скіраваны супраць некага, а ратунак нацыі ад сканания, спроба этнічнага самазахавання. На працягу многіх дзесяцігоддзяў бальшавікі падмянялі сэнс паняцця "нацыяналізм", ператварылі яго ў нейкае пудзіла. А нацыяналізм — абсалютна натуральны працзс жыцця нацыі, яе імунітэт, без якога яна чэзне, памірае. Адным словам, у нашай беларускай рэальнасці — гэта патрыятызм, адцанасць сваёй Айчыне.
На Зямлі ёсць адна Беларусь, другой няма. Толькі тут, у месцы, вызначаным для беларусаў вышэйшаю воляю, яны змогуць рэалізавацца як народ, як нацыя. Гэта элементарная ісціна, ды і яе, на вялікі жаль, трэба зноў І зноў даказваць не толькі суседзям, але і сваім людзям.
Сілы нашага народа на зыходэе. I нельга спадзявацца на тое, што прыйдэе нейкі лепшы час, калі можна будзе пабудаваць незалежную Беларусь. Псторыя дала апошні шанц, які мы абавязаны скарыстаць. Інакш усіх нас чакае праклён нашчадкаў.
Сяргей Законнікаў