Белыя плямы мінулага — чорныя плямы будучыні

 

Народная Газета, 31 студзеня 1995

 


Шаноўны чытач!

Уяві, калі ласка, сабе сітуацыю, што назаўтра, прачнуўшыся, ты даведаешся, што учарашні дзень (месяц, год) — гэта доўгі змрочны сон, а рэальнае жыццё на Беларусі значна лепшае, ну, напрыклад, у 2 разы! Фантастыка! Замест 200 тысяч рублёў пенсіі — 400 тысяч, замест 500 тысяч заробку — мільён, а цэны — тыя ж самыя! Ну і што? — скажа чытач, хутка як гэта звычайна бывае, развітваючыся з успамінамі сна. А у суседзяў жыцце яшчэ лепшае!.. Таму, прагназіруючы адказ на шне выбаршчыкаў "А што б было, калі б Прэзідэнтам стаў Пазьняк?", я з упэўненасцю адказваю: "Жылі б у 2, нават у 3 разы лепей, але незадаволеных было б у столькі ж разоў болей, як сёння.

Чаму такое парадаксальнае меркаванне? — спытаецеся вы. Вельмі проста: таму, Што, заўважце, сёння, нягледзячы на відавочны правал нашай улады, маўчыць люмпен — асноўны выбаршчык Прэзідэнта, маўчыць "5-я калона" (дарэчы, найбольш палітычна актыўная частка насельніцтва), няма правакацый з КДБ (я маю на ўвазе правакацыі ў бок урада і КДБ не беларускае, бо беларускага КДБ, на мой погляд яшчэ проста не існуе), няма дэмаршаў прамысловай ??ріі... Уявіце сабе, які вэрхал быў бы ў краіне, як бы сябе паводзіў дэпутат Лукашэнка, каб пры прэзідэнце Пазьняку мы жылі сёння толькі ў 2—3 разы лепей?!

Правільна кажуць людзі: не бывае ліха без дабра. Сапраўды, ніколі яшчэ ў навейшай псторыі наша грамадства не мела большых доказаў, ях сёння, каб назаўсёды развітацца з псіхалогіяй "Ивануш-дурачка". Таму, як бы там ні было, якія б своеасаблівасці псіхалогіі не меў братка-беларус, і яму, беларусу, лепшым дарадцам павінен стаць гістарычны вопыт, вопыт уласны, вопыт балючы, вопыт, нажаль, пакуль што не выкарыстаны.

Мэтай майго распавядання як раз з'яўляецца спроба трошачкі аднавіць гістарычную памяць, нагадаць пэўныя падзеі на зямлі беларускай, якія нанеслі велізарныя страты генетычнаму патэнцыялу беларускага грамадства.

Я не збіраюся хаваць сваю палітычную прыхільнасць, але галоўным аргументам у размове з вамі бяру не ўласную думку, а дакументы (архіўныя матэрыялы), што зыходзілі з рук маіх палітычных апанентаў, нашчадкі якіх і сёння кіруюць краінай, вызначаюць стратэгію і тактыку "рэформаў", у тым ліку "зямельнай рэформы".

Усім вядома, што "вялікі пералом" (так бальшавікі акрэслілі пачатак рэпрэсіўнай кампаніі на Беларусі) у нашай рэспубліцы пачаўся ў 1929 годзе.

Які стан беларускага сяла (маецца на ўвазе Усходняя Беларусь) на гэты момант, якія канкрэтныя падзеі, рашэнні вызначаюць мэту гэтага пералому?

На гэтыя пытанніі выдатна адказваюць матэрыялы справаздачы Спецыяльнай камісіі ЦКК ВКП(б) пад кіраўніцтвам сп. Затонскага, што па загаду Сталіна вывучала ў маі-чэрвені (1929 года сітуацыю на Беларусі.

Вось некаторыя вытрымкі (на мове арыгінгіа) з даклада сп. Затонскага на пасяджэнні Бюро ЦК ВКП(б) 'Аб абследаванні практыкі нацыянальнай работы ў БССР" ад ? чэрвеня 1929 года:

"Основные ошибки партийного руководства КПБ имеют место в области тактики и вытекают из неверной оценки соотношения классовых сил. Практическая работа и не только в национальном вопросе, но и в таком важнейшем для Белоруссии деле, как земельная политика, — ясно показывает, что анализ классовых сил в целом ряде случаев, на протяжении ряда лет был ошибочным. В Белоруссии проводилась с санкции ЦК КПБ линия на создание крепкого хуторского хозяйства..., поселковую и окружную форму землепользования. Что из себя представляет Белорусский поселок — видно из постановлення пленума ЦК КПБ, ? январь 1925 года), устанавливающего в качестве оптимального размера для поселка 200 десятин. Таким образом поселок Белоруссии мало чем отличается от хутора; по сути это группа смежных хуторов. Наркомзём прямо рекомендовал строить пятидворки... В общем надо отметить, что Наркомзёмом (пад кіраўніцтвам сп. Прышчэпава) хуторизация Белоруссии проведена не за страх, а за совесть..."

Прашу чытача заўважыць цікавую і вельмі адметную акалічнасць у высновах камісіі, якой, цяжка адмовіць у прафесіяналізме: вызначэнне ўзаемасувязі нацыянальнага пытання і зямельнай палітыкі! Але ж пойдзем далей па дакументу:

"Само крестьянство в массе несомненно тянется на хутора, имея опыт старых столыпинских хуторов... Крестьянину и сейчас кажется, что хутор является основной предпосылкой хозяйственного преуспевания. Противопоставить столыпинскому хутору высшую советскую форму — колхоз в Белоруссии не сумели и наоборот поддерживали иллюзии крестьянина-собственника... Кулацкие элементы несомненно укрепились, в то же время политическая дифференциация белорусской деревни значительно отстает..."

Прашу чытачоў не спяшацца, удумвацца ў напісанае. Гэта дакумент, які вызначыў жьццё нашых продкаў, наша з вамі жыццё, будучыню цэлага народа на многія дзесяцігоддзі наперад.

А вось вам і выснова:

"Вообще надо сказать, что несмотря на явную ориентацию на буржуазный запад белорусский национализм носит характерные черты чисто кулацкой подоплёки..."

На гэтым можна было б і спыніцца, бо дакументы — не лёгкае папулярнае чытанне, але наступны змест даклада — проста унікальны і тычыцца ён беларускяй мовы:

"Кулацкое наступление на идеологическом фронте в Белоруссии чувствуется особенно сильно, возможно даже сильнее, чем в других частях Союза. Причем его кулацкое содержание все более и более приобретает национальные формы. Это тем более любопытно, что в Белоруссии до революции национализм широкого распространения не имел... До сих пор на вопрос о национальностн в Белоруссии селяне очень часто отвечают: "католик, либо православный". И если называются белоруссами, то от русскнх сами себя дифференцнруют нечетко. Я лично встречал во время поездок как рабочих, так и крестьян, которые заявляли, что хотя они и белоруссы, но по-белорусски говорить не умеют, что им привычнее пользоваться русским языком. В то же самое время они, сами не замечая того, говорили не по-русски, а по-белорусски. Языком белорусским они считают современный язык белорусской книги и газеты, в котором, естественно, им не все понятно, не потому что книжный язык является выдуманным, а потому, что ряд понятий обычных для горожанина еще не вошел в идейный обиход крестьянскнх масс..."

Звяртаючы вашу увагу на апошнія словы, хачу адзначыць пэўную павагу да беларускай мовы з боку старшыні камісіі, якая мела мэту якраз адваротнага сэнсу. Гэта асабліва цікава сёння, калі ў параўнанні з выказваннямі некаторых нашых кіраўнікоў (якія, дарэчы, канстытуцыйна абавязаны абараняць мову), гэтыя словы сп. Затонскага з 30-га года ўспрымаюцца як "чарговая акцыя "бээнэфаўцаў".

Але вернемся да галоўнай тэмы — калектывізацыі.

Як вы бачыце па дакументах, нават гэтая мэтанакіраваная маскоўская камісія адзначыла, што землеўпарадкаванне на Беларусі пад кіраўніцтвам Прышчэпава праводзілася "не эа страх, а за совесть".

Сялянства Беларусі, якое складала амаль 85% насельніцтва, пачынала жыць заможна, нават лепш, як у даваенны перыяд ці першыя гады нэпа. Расла нацыянальная самасвядомасць людзей.

Але гэта, напэўна, больш за ўсё і непакоіла сапраўдных бальшавікоў. Было відавочна, што праз якое дзесяцігоддзе кіраваць такой свядомай і заможнай масай будзе не проста.

3 сярэдзіны 1929 года па ініцыятыве Сталіна (пасля працы вышэйначванай камісіі) пачалося фарсіраванне калектывілацыі, якая вельмі хутка перайшла ў жорсткую, прымусовую, знішчальную форму.

Вось вытрымкі з загаду ўжо мясцовага паходжання, датаванага 6 лютага 1930 года і падпісанага сакратаром ЦК КП(б)Б сп. Геем:

"Зусім сакрэтна.

Усім акружкомам і райкомам КП(б)Б.

Пры правядзеньні мерапрыемстваў па ліквідацыі кулацтва, як клясы, Цэнтральны Камітэт КП(б)Б прапануе ўсім партыйным арганізацыям кіравацца наступным:

... У мэтах рашучага падрыву ўплыву кулацтва на паасобныя пласты бядняцка-серадняцкіх мас і бязумоўнага падаўлення ўсялякіх спроб контр-рэволюцыннага супроцьдзейнічаньня з боку кулакоў праводзімым савецкаю уладаю мерапрыемствам, павінны быць прыняты ў адносінах кулакоў наступныя меры:

а) першая катэгорыя — гэта контр-рэволюцынны кулацкі актыў — павінен быць немедлена ліквідаваны шляхам заключэння ў конц. лягеры.

б) другую катэгорыю павінны скласьці астатнія злементы кулацкага актыву, асабліва з найболыш багатых кулакоў і паў-абшарнікаў, якія падлягаюць высылцы ў аддалёныя мясцовасьці Саюзу ССР.

в) у трэцюю катэгорыю ўваходзяць астатнія кулацкія гаспадаркі, якія застаюцца ў межах раёну, акругі, альбо рэспублікі, але падлягаюць рассяленьню на новых, адводзімых ім за межамі калгасных гаспадарак вучастках горшай зямлі..."

Гэты дакумент з 8 старонак падрыхтаваны даволі грунтоўна і акрамя чыста палітычных момантаў па падбухторванню, ці, фактычна, штучнаму стварэнню ўражання класавай барацьбы ўтрымлівае канкрэтныя рэкамендацыі па канфіскацыі маёмасці і грашовых сродкаў у "кулакоў", па прынцыпах і ўмовах рассялення тых з іх, якія не былі ўключаны ў першую і другую катэгорыі.

Асабліва ўражвае выраз: "ліквідацыя шляхам заключэння ў канцэнтрацыйныя лагеры". Як бачыце, паважаныя чытачы, немагчыма не зрабіць аналогію з падзеямі праз 11 гадрў — часоў фашысцкай акупацыі.

Хто кажа, што беларускае кіраўніцтва заўсёды адрознівае павольнасць і стрыманасць? У 30-м годзе было зусім не так. У дакладной запісцы ЦК КП(б)Б у ЦК ВКП(б), Палітбюро. якая называлася "О признании БССР республикой сплошной коллективизации", выразна адчуваецца жаданне мясцовых партыйных лідэраў вызначыцца, чаго б гэта ні каштавала.

Вось вытрымкі з дакумента, датаванага таксама лютым 1930 года:

"... Итоговые данные за истекшие несколько месяцев говорят о невиданном размахе колхозного движения. Так, рост пахотной площади под колхозами БССР, начиная с 1-го октября 1929 г., был следующий:

— на 1-е октября — 3,83%

— на 1-е января — 23,15%

— на 1-е февраля — 46,9%.

... Этот громадный рост коллективизации БССР (паважаны чытач, заўваж, справа адбываецца зімою!..) дает полную уверенность и основание предполагать, что... к концу 1930 г. вся республика будет полностью коллективизирована.

БССР, являясь республикой интенсивного хозяйства, при сплошной ее коллективизации явится поставщиком молочно-мясных продуктов и технического сырья для снабжения промышленных центров прилегающих районов Ленинграда и Москвы значительно в большей мере, чем в настоящее время, и единственным в СССР районом сплошной коллективизации с интенсивным направлением сельского хозяйства..."

Які выдатны халуйскі стыль, якая самаахвярнасць у вызначэнні стратэгічнай ролі Беларусі на будучыню! Колькі чалавечых і грамадскіх страт за гэтым "піянерскім" рапартам!

Як планавалася гэтая кампанія, яскрава сведчыць наступны дакумент — пісьмо сакратара ЦК КП(б)Б тав. Гея ў Мазырскі акружком КП(6)Б тав. Новікаву ад 2 лютага 1930 г. Вось вытрымкі з гэтага пісьма:

"Вы соэываете между 2 и 5 февраля широкие собранья Партактива по вопросам выселения кулаков с территории округа. По протоколам Бюро Окружкома видно, что вы ставите вопрос о выселении всех кулаков с территории округа. Между тем мы в ЦК не знаем еще точно какое количество кулаков будет выселяться яз Белоруссии. Эта цифра окончательно будет утверждена вероятно в количестве 10—12 тысяч хозяйств для республики, что составит около 1/3 всех кулацких хозяйств.

Ожидая приезда товарищей, выясняющих эти вопросы в Москве, мы созвали на 3-го февраля совещание предокрисполкомов и начальников Окружных отделов ГПУ, где будут разработаны конкретные мероприятия по выселению кулаков. Мы думаем, что вам следует вести свою работу с таким расчетом, чтобы обеспечить организованное в планомерное выселение кулаков по тем планам, которые будут утверждены для вашего округа..."

Спадзяюся, паважаныя чытачы не стаміліся ад вялікай колькасці прыведзеных дакументаў. Чытаць іх, тым больш аналізаваць — цяжка. За кожным — канкрэтныя лёсы людзей. Уявіце, што я адчуваў падчас працы ў архівах. Вось ляжыць перада мной папера, раскрэсленая ўздоўж і ўпоперак:

"Сведения о количестве репрессированных лиц по линии СПО за время с августа по 16 декабря 1932 года.

Городокский район. количество репрессированных лиц — 126; из них кулаки — 88; репрессированы тройкой — 126. Толочинскнй район". Адпаведныя лічбы наступныя: "147; 114; 147. Чашнический район. 160, 146, 160".

I гэтак далей, і гэтак далей...

Пры гэтым трэба ведаць, што ў катэгорыю "кулакоў" залічвалі тыя сем'і, якія мелі больш за 2 каровы (нават тры было дастаткова), а статыстыка сведчыць, што сярэдняя колькасць у сем'ях рэпрэсіраваных складала 8 чалавек!..

Прыведзеныя дакументы — гэта не проста малюнак тагачасных падзей, гэта мая спроба паказаць, што ў вячікай палітыцы ўсё знаходзіцца ва ўзаемасувязі. Знішчаючы кулака на Беларусі, бальшавікі знішчалі нацыянальную годнасць, нацыянальную свядомасць. Пасля фарсіравання калектывізацыі і зншічэння нацыянальнага і эканамічнага падмурка беларускага народа бальшавікі распачалі актыўную дзейнасць па знішчэнню розуму нацыі — яе інтэлігенцыі. Распачатая ў пачатку 30-х гадоў барацьба з "нацдэмаўшчынай" адна з галоўных частак так званага вялікага пералому.

I зноў узнікае пытанне: а што было б, калі б не калектывізацыя на Беларусі?

Давайце аналізаваць разам.

Зыходзячы з лічбаў прыведзеных вышэй дакументаў, ва Усходняй Беларусі планавалася высяленне 10—12 тысяч кулацкіх сем'яў, што складала каля 1/3 ад усіх кулацкіх гаспадарак Значыцца, усяго (толькі па Усходняй Беларусі) было 30—36 тысяч такіх трывалых гаспадарак.

3 улікам Заходняй Беларусі іх магло быць каля 70 тысяч.

Дык вось, паважаны чытач. не ведаю, як ты, а я ўпэўнены абсалютна, што нават такой колькасці, кажучы па-сучаснаму, фермераў дастаткова было б, каб пракарміць Беларусь. Гэта ўжо былі моцныя, усталяваныя гаспадаркі, якія, бясспрэчна, да гэтага часу набылі б адпаведны тэхнічны ўзровень.

Навошта такая размова сёння? Якое дачыненне мае тэма калектывізацыі да сённяшняга эканамічнага крызісу, інфляцыі ці прэзідэнцкай "вертыкалі"? Самае непасрэднае.

Неэфектыўная сельская гаспадарка і адпаведная "калгасная" палітыка кіраўнікоў краіны з'яўляюцца сёння галоўнай падставай інфляцыйнага працэсу, галоўным тормазам рыначных рэформаў.

Люмпенская псіхалогія большасці насельніцтва прывяла да таго, што Беларусь — адзіная ў Еўропе краіна, якая не здолела ўвайсці ў працэс рэфармавання і дэмакратызацыі і не здолела таму, што народ не здолеў вылучыць са свайго асяроддзя такіх палітыкаў, якія б маглі павесці краіну ў накірунку рэформаў. Адсутнасць нацыянальнай свядомасці, пачуцця Радзімы прыводзяць да таго, што кіруюць дзяржавай анты-патрыёты, для якіх не існуе разумення інтарэсаў нацыі, Радзімы, якія не здольныя зразумець, што самастойная дзяржаўная палітыка — найвялікшая каштоўнасць у сэнсе выкарыстоўвання яе дэеля эканамічных інтарэсаў насельніцтва

Зразумела, канстатацыя становішча не дапаможа знайсці выйсце, але разуменне працэсу і шляхоў дасягнення такога ганебнага для краіны ў цэнтры Еўропы становішча ёсць падстава пошуку выйсця, пошуку накірункаў адраджэння.

Праз некалькі месяцаў адбудуцца выбары ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь — чарговае выпрабаванне народа Беларусі дэмакратыяй. Людзі павінны зразумець уласную адказнасць за стан свайго жыцця і, я спадзяюся, назаўсёды развітацца з бальшавіцкай хваробай, развітацца з надзеяй палепшыць дабрабыт не праз уласную працу ва ўласнай дзяржаве, а праз нейкія саюзы, аб'яднанні, далучэнні.

Моцная, дэмакратычкая дзяржава патрэбна людзям як абаронца іх інтарэсаў, іх уласнасці, культурных каштоўнасцей грамадства; грамадзяне-патрыёты, гаспадары і ніхто іншы, могуць утварыць такую дзяржаву.

 

Лявонцій ЗДАНЕВІЧ,

дэпутат Вярхоўнага Савета
Рэспублікі Беларусь,
член апазіцыі БНФ
у Вярхоўным Савеце.