No comments

1. У бібліятэцы сваёй роднай ВНУ.

Рыюся ў кніжках і чую, як балакаюць бібліятэкаршы. Адна з чысцюткім сталёвым расейскім пранонсам, другая з мяккім тутэйшым.

— Ну так когда вы в страны НАТО отъезжаете?
— На следушчэй недзеле.
— Надо вас, как обратно приедете, сразу в КГБ.
— Чаго эта? Я ж нічога вязці не сабіраюся - ні туды, ні аттудава.
— Не важно. Я б вам сразу вколола “сыворотку правды” - чтоб всё выложили, с кем там встречались

(смяюцца)

2. Зноўку тое самае Белтэлекомаўскае “Ынтырнэт-кахвэ”. Да Жрыцы Інтэрнэту падыходзіць некалькі неграў-студэнтаў. Хочуць адаслаць факс.

Цётка (канторска-гестапаўскім тонам):

— Факс? Харашо. .. Почэму ДОКУМЕНТ мятый?! Нель-зя мять ДО-КУ-МЕНТ!! Куда слать? Страна какая? Франция? Пиши: ФРАН-ЦИ-Я. НЕТ! Пиши русскими буквами! Ты в РОССИИ!