Морква чарнобыльская (Morkvus Chernobili)

морква чарнобыльская

Незвычайны гатунак морквы, які атрымаў назву “Чарнобыльская”, стварылі селекцыянеры з кафедры эксперыментальнай генэтыкі Беларускай Дзяржаўнай Сельскагаспадарчай Акадэміі.

Гэты эксперымент быў бы немагчымы без дапамогі простых беларускіх грамадзян. Справа ў тым, Ñ?то гэтая морква генетычна мадыфікаваная — мае ў сабе чалавечыя гены. Донарамі карысных генаў сталі некалькі наÑ?ых землякоў — звычайныя жыхары аднаго з пасёлкаў “чарнобыльскіх перасяленцаў”.

Новы гатунак хутка набыў вялікую папулярнасць — і не толькі з-за добрых спажывецкіх якасцяў. Усе мы ведаем пра ямайскую “вуду-магію”, адзін з элементаў якой — магічныя дзеянні над лялькай, увасабляючай нейкага чалавека. Уздзейнічая на ляльку, можна нанесці Ñ?коду свайму ворагу, наслаць на яго хваробу — і нават забіць. Але мала хто ведае, Ñ?то падобнымі практыкамі здаўна займаліся і на Беларусі. Шырокаму распаўсюджванню гэтага звычая замінала толькі тое, Ñ?то морква, падобная да чалавека, траплялася даволі рэдка. Зараз жа, калі наÑ?ыя выдатныя навукоўцы далі народнай гаспадарцы ўстойлівы сорт антрапаморфнай морквы, кожны з нас можа насеяць яе колькі заўгодна і такім чынам далучыцца да старажытнай паганскай традыцыі.

У наступных выпусках наÑ?ага часопіса мы раскажам, як навесці порчу на ваÑ?ага ворага пры дапамозе такой морквы і фотаздымка або ксеракопіі яго подпісу.

Каментаванне забаронена.