10 год рэферэндуму 1995 г.

Студэнты, ў якіх я вяду заняткі па міжнародным гандлі, расказалі, што іхная выкладчыца паліталогіі сцвярджае, быццам Беларусь ніколі не мела ніякай іншай дзяржаўнай сімволікі, апроч цяперашняй — і, адпаведна, у 1995-м годзе не было рэферэндуму па пытанні адмены “бела-чырвона-белага” сцяга і герба “Пагоня”.

фота Сяргея Грыца“Не было такога і быць не магло!” — адказвае педагог студэнтам. Відавочна, што яна ведае пра сімволіку, прынятую на Беларусі ў 1991-м і аб рэферэндуме 1995 года — бо выглядае чалавекам, які выдатна ведае гісторыю. “І наогул яна чалавек добры і чуллівы” — кажуць студэнты.

Чым жа патлумачыць тое, что яна дае студэнтам непраўдзівую інфармацыю аб падзеях, што былі ўсяго 10 год таму? Гэта наўмысная мана, ці невялікая дысфункцыя памяці (”тут памятаю — а тут не”)?

А можа, і сапраўды, не было 14 траўня 1995 рэферэндуму, і не было ў нас ніякага сцяга, апроч чырвона-зялёнага з арнаментам?


Паспрабую пашукаць ў шафе — мо’ знойдуцца якія-небудзь гістарычныя доказы…

Сёе-тое знайшлося. Палітыкай я зацікавіўся гадоў у 13 — у 1991-м, калі распаўся СССР, стварылася СНД, увялі купоны і адбылося яшчэ мноства цікавых падзей. Таму у кніжнай шафе захавалася цэлая папка з выразкамі з газет 90-х гадоў мінулага стагоддзя.

Вось, напрыклад “Советская Белоруссия”, №247 ад 25 снежня 1991 г. На першай старонцы надрукаваныя пастановы Вярхоўнага Савета пра новую нацыянальную сімволіку — герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг.

Поўны тэкст пастановаў і скан газеты — тут.

Закон аб дзяржаўным сцягу прапанаваў Ніл Гілевіч:

19 верасьня 1991 году па прапанове дэпутата Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Ніла Гілевіча парлямэнт прыняў закон аб дзяржаўным сьцягу Беларусі. У гэтым часе другога абвяшчэньня краіны незалежнай выявы нацыянальных сымбаляў зьявіліся на дакумэнтах, грашовых знаках, паштовых марках Беларусі. У Менску над чырвоным будынкам былога камуністычнага кіраўніцтва лунаў сьцяг свабоды.

(Гілевіч: ) “Я жыву на рагу вуліцаў Карла Маркса і Энгельса, побач з былым домам ЦК. Пры Шушкевічы тут месьціўся Вярхоўны Савет, а цяпер “вялікі правадыр” засядае, “пан-начальнік” дзяржавы. І над гэтым будынкам — бел - чырвона - белы сьцяг! Во радасьці было! Здавалася, што няма ў сьвеце прыгажэйшага сьцяга, як наш. Настолькі нашыя продкі мелі густ і падабралі такія колеры!”.

чытаць далей

У маёй шафе знайшліся і іншыя археалагічныя каштоўнасці:

  • Грошы Рэспублікі Беларусь, так званыя “зайцы” — на якіх таксама ёсць выява “Пагоні”. Вось 50-рублёвы мядзьведзь:

    50 рублёў Рэспублікі Беларусь

    50 рублёў Рэспублікі Беларусь

  • Некалькі дыпломаў пераможцы школьных алімпіяд, таксама з Пагоняй (а пячаткі яшчэ старыя, БССР-аўскія):

дыплом

У 1995-м, калі адбыўся рэферэндум па сімволіцы , мы заканчвалі 11-ты клас і, вядома ж, фотаграфаваліся для выпускнога альбома. У тым ліку і ў кабінеце гісторыі, дзе на сцяне віселі бела-чырвона-белы сцяг і “Пагоня”. Што потым сталася з Пагоней — не ведаю, а сцяг настаўніца гісторыі аддала майму сябру.

Тымі месяцамі якраз ішла падрыхтоўчая кампанія да рэферэндума. Прэзідэнт, як звычайна, гаварыў ад імя ветэранаў:

“Люди забросали меня письмами с вопросами: “Разве эту страну мы защищали под Сталинградом? Разве это нашгимн и флаг? Почему нас заставляют говорить на языке, на котором мы говорить не хотим?” — сказал Президент на встрече с представителями республиканских ветеранских организаций 2 февраля. — Я думаю, что депутаты Верховного Совета всё-таки не могут решать такие вопросы за весь народ. Народ сам должен определиться, на каком языке ему говорить и какой должен быть герб Беларуси — мирный с колосьями или конь с саблями”.

“Народная Газета”, №25 от 4-6 февраля 1995

Прэзідэнту адказвае адзін з чытачоў “Народнай Газеты”:

Прочитал я в газете эти ваши слова, уважаемый Президент, и захотелось крикнуть: “Скажите, а под каким флагом везли белорусов на Соловки? Какой гимн заглушал выстрелы в Куропатах? Кто спрашивал моих родителей, на каком языке должен и хочет учиться их сын?… Господин Президент, как объяснить Вам, что Беларусь — это не только 57 процентов избирателей, отдавших за Вас свои голоса, это не только люди, жаждущие объединения с Россией, ненавидящие белорусский язык, герб и флаг. В конце-концов, это не только Ваша родная Могилёвская область, так дружно поддержавшая Вас на выборах… Есть ещё и мы — западные белорусы, у которых несколько иная историческая память… ”

чытаць далей

Дэпутаты Вярхоўнага Савету, супраціўнікі рэферэндуму, абвясцілі галадоўку.

(Голубеў:) “Тады мы пайшлі на самыя радыкальныя меры. Рашэньне аб тым, што аб’явім галадоўку, было прынятае ў мяне на кватэры, у чатыры гадзіны раніцы. Тут былі Зянон Пазьняк, Сяргей Антончык і я. Раніцай мы прыйшлі ў парлямэнт і папрасілі ўсіх іншых прадстаўнікоў апазыцыі не пярэчыць, нават калі хто ня згодны з тым, што мы прапануем. Зянон Пазьняк зрабіў заяву, і адразу 17 чалавек выйшлі да нас.

чытаць далей

галадоўка дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12 04 1995

Фота з “Народной газеты” ад 12 красавіка 1995. Скан газеты тут

А ўначы іх разагнаў спецназ. Успамінае адзін з тых дэпутатаў, Сяргей Навумчык:

“… імгненна адчыніліся ўсе дзьверы, і за некалькі сэкундаў забеглі людзі ў шлемах, са шчытамі, з аўтаматамі Калашнікава і, што зусім дзіўна, з гранатамётамі. А па цэнтральным праходзе і, здаецца, нават з балкону – пасыпаліся людзі ў чорным… Перада мной сядзеў Пазьняк, я бачыў, як чалавек у чорным скокнуў, адной нагой спружыніў аб пюпітар, а другой – ударыў у грудзі, потым пачаў выціскаць Пазьняку вочы.”

чытаць далей

Рассказвае былы паплечнік прэзідэнта Аляксандр Фядута:

… ўсе ўдзельнікі і сьведкі зьбіцьця дэпутатаў у красавіку 1995 годзе вельмі цяжка да гэтай пары перажываюць тое, што адбылося. Зразумейце, калі глядзіш у вочы генэрала Валерыя Кеза, які прыгадвае тыя падзеі, і бачыш у яго вачах сьлёзы, то разумееш, што ён усьведамляе ўсё, да чаго ён спрычыніўся”.

(Скобла:) “Удакладнім, што намесьнік старшыні КДБ Кез у тую ноч камандаваў доблеснай спэцгрупай “Альфа”.

(Фядута:) “Так, і ён быў там, у парлямэнцкай залі. І яго сьлёзы — на адной шалі вагаў, а на другой — сьлёзы дэпутата Валянціна Голубева, які мне расказваў, як іх білі. І яго сьлёзы гучаць на стужцы. І я разумею: і таму чалавеку, якога білі, і таму, які прысутнічаў і, магчыма, аддаваў загады на зьбіцьцё, ім сёньня абодвум аднолькава цяжка.

чытаць далей

17 траўня, калі ўсё ўжо зазелянела, мы з класам правялі фотасэссію на ўлонні прыроды. Было гэта праз 3 дні пасля рэферэндуму, па выніках якога нацыянальная сімволіка была скасаваная і замест яе ўвялі крыху мадыфікаваную БССР-аўскую. На здымку бачна, што ў мяне бела-чырвона-белы значок.

17 05 2005

А галоўны бела-чырвона-белы сцяг краіны паплечнікі прэзідэнта ўжо паспелі разадраць на кавалкі, на якіх нават распісаліся на памяць. Вось кадр з фільма Юрыя Хагчавацкага “Звычайны прэзідэнт” — паглядзіце, якія радасныя лычы твары. Яны “ствараюць гісторыю”!

кадр з фільма Звычайны прэзідэнт

Выпускныя іспыты ў нас былі ў чэрвені. Натуральна, што бланкі атэстатаў і іншыя дакументы не паспелі яшчэ змяніць. Таму на атэстаце і на “срэбным медалі” — адмененая ўжо “Пагоня”.

срэбны медаль -  за выдатныя веды 1995

На атэстаце герб вельмі сімвалічна закрэслены літарай Z…

атэстат аб сярэдняй адукацыі 1995

Тым жа летам я атрымаў пасведчанне кіроўцы. На гэтым экспанаце таксама ёсць пячатка з “Пагоняй”, і нават знак “SU” — хоць Soviet Union у той час ужо амаль чатыры гады як сканаў.

пасведчанне кіроўцы 1995

У некаторых былі і пашпарты з “Пагоняй”. Але мне лянотна было ісці ў “пашпартны стол”, і, калі нарэшце я займеў пашпарт, на вокладцы ўжо быў каласісты герб.

А вось паштовых марак з “Пагоняй” надрукавалі столькі, что ляпілі іх яшчэ і ў 1999-м:

позва ў ваенкамат 1995

Спасылкі па тэме:

Каментаванне забаронена.