Падпішыся — а то прайграеш
Учора на дзвярах у выкладчыцкую з’явілася паперка:
Уважаемые сотрудники!
5 января в 14:30 принесите с собой паспорта.
Добрая задума! Вельмі зручна — ня трэба грамадзяніну шукаць па ўсім горадзе Ініцыятыўную Групу, што збірае подпісы за любімага кандыдата, ня трэба сядзець ля вакна, грызці кыпці і чакаць — “ну калі ж яны нарэшце завітаюць да мяне?”.
Цікава, чаму гэта ініцыятыўныя групы астатніх так званых “кандыдатаў” не дадумаліся да такога простага і геніяльнага ходу? Прыхільнікі гэтых… як іх… Мілінкевіча, Пазьняка, Вайтовіча, Фралова, Казуліна, Скрабца … няўжо яны не дадумаліся прайсціся па прадпрыемствах і ўстановах ды загадзя развесіць аналагічныя аб’яўкі? Не, гэтая дамарошчаная апазіцыя да такога не дадумаецца без падказак сваіх заморскіх спонсараў. А вось ініцыятыўная групіроўка Нашага АРЛа, малайцы, не паленаваліся. Прынцып “усё для народа” у дзеянні!
Аперацыя па збору подпісаў прайшла вельмі дысцыплінавана. Гэта толькі варожыя галасы і так званая “незалежная прэса” выюць, быццам людзей прымушаюць ставіць подпісы. Ня ведаю. Нічога такога не бачыў. У кабінэце адчувалася няўлоўная атмасфэра ўзнёсласці і адказнасці. Без лішніх словаў калегі падыходзілі з пашпартам да члена ІГ і запісваліся. Усё “чотка”, хутка — бы здаўна знаёмы рытуал.
… а я, адшчапенец, не паставіў свой нягеглы аўтограф на падпісным аркушы.
p.s.
Як зьбіраюць подпісы за Лу ў Ваўкавыску
В БГУ собирали подписи прямо во время экзаменов
Студентов обманом заставляют подписываться за Лу
“Кто будет голосовать за Лу, принесите паспорта”
і тэ дэ і тэ пэ