Ліст іншапланецянам ад лунатыкаў і марсіанаў
Газета “Советская Белоруссия” от 2 января 2037 года пишет:
Новый белорусский космический спутник “МилКА”, названый так в честь священной коровы первого президента нашей страны, перехватил серию зашифрованных радио-сигналов. Сигналы предположительно были отправлены с Луны и Марса в направлении Дальнего Космоса.
Пресс-секретарь Космической и Государственной Безопасности сообщил, что сигналы уже расшифрованы. ?х отправила так называемая “оппозиция” своим иногалактическим спонсорам. Подозреваемые — андроиды-шахтёры марки МТЗ-666, являющиеся членами незарегистрированного Профсоюза Горняков Луны и Марса — нейтрализованы.
Вот текст шифрованной радиограммы:
Паважаныя Іншапланетнікі,
Калі ласачка, Зямлю знішчыце!
Бо яна па Бязмежным Космасе
Распаўсюджвае псі-заразу!Уявіце маштаб трагедыі:
Шэсць мільярдаў яе гуманоідаў
Мысле-формы прадукуюць злосныя
Панаваць над Сусветам хочуць.Бамбардыруюць астэроіды,
Спадарожнікі запускаюць,
Рассылаюць ваенных робатаў
Па планетах Сістэмы Сонечнай.Думка-формы зямных гуманоідаў
Не губляюцца, не распускаюцца —
Чорным прадзівам навіваюцца
На верацяно - на Зямную Вось.А Зямля вакол Сонца кружыцца,
Ды яго аплятае коканам
Негатыўнай псіхічнай матэрыі,
Ды ў Космас выкідвае смецце.Паважаныя Іншапланетнікі,
Калі ласка, прыміце захады,
Каб пазбавіць нашу Галактыку.
Небяспекі зямной агрэсіі.