WordPress блогерам: Рэтрансляцыя навінаў з блакаваных сайтаў

ЯÑ?чэ адзін спосаб, які дапаможа распаўсюджваць інфармацыю у выпадку блакавання апазіцыйных сайтаў.

Патрабаванні: асабісты хостынг і блог на сістэме WordPress.

Што будзем рабіць: рэтрансляваць RSS-стужкі на сваім сайце.

Як: пры дапамозе Friends RSS plug-in

Спосаб заснаваны на тым, Ñ?то некаторыя сайты ў выпадку блакавання, будуць дубляваць інфармацыю праз LJ-акаунт (напрыклад: charter97.livejournal.com) ці яÑ?чэ нейкім чынам.

Зразумела, можна той жа акаунт Хартыі97 дадаць у сваю LJ-фрэнд-стужку. Гэты спосаб вельмі падобны да такога. І, вядома, RSS-стужкі, у тым ліку - LJ-акаунты можна чытаць звычайным RSS-агрэгатарам.

Адрознасць гэтага спосабу ў тым, Ñ?то уладальнік WP-блога можа сабраць найбольÑ? цікавыя RSS-фіды на адной старонцы.

Увага: хацелася б, каб і астатнія інфармацыйныя рэсурсы па прыкладу Хартыі97 парупіліся наконт дублявання навінаў праз LJ, або яÑ?чэ дзесьці па-за асноўным сайтам. Галоўнае, каб на выхадзе была RSS-стужка.

ПерÑ? за ўсё хацелася б, каб гэта зрабілі сайты кандыдатаў—
milinkevich.org і kozylin.com
— бо 2 саквіка, калі гэтыя сайты часам “ляжалі”, немагчыма было чытаць іх ні праз браўзэр ні праз RSS. Калі б яны дублявалі навіны ў ЖЖ — можна было б чытаць адтуль.

Сайт АГП - ucpb.org - даваў Ñ?мат даволі аператыўнай інфармацыі, але наогул ня мае RSS і ЖЖ-Ñ?най копіі. ЯÑ?чэ ёсць час змяніць сітуацыю.


Што і як рабіць

Усталёўваем на свой WordPress блог Friends RSS plug-in, які дае магчымасць зрабіць аналаг ЖЖ-Ñ?най фрэнд-стужкі.

Пераклад інструкцыі распрацоўÑ?чыка:

1. Плагін можна ўзяць тут.

2. Распакуйце і загрузіце файлы на сайт — у дырэкторыю “plugins”. Звычайна яна знаходзіцца тут - $WP/wp-content/plugins. $WP - дырэкторыя, куды ўсталяваны Wordpress. У дырэкторыі з плагінамі адÑ?укайце дырэкторыю â€?friends-rss’.

3. У â€?friends-rss’ зрабіце яÑ?чэ адну дырэкторыю - â€?cache’ і надайце ёй дазвол на запіс ( правы 777) - гэта можна зрабіць праз FTP-кліент, або ў панэлі кіравання сайтам.

4. Актывізуйце плагін у панэлі кіравання WP.

5. Знайдзіце ў меню пункт â€?Options -> Friends RSS’ і там пазначце абсалютны Ñ?лях да cache-дырэкторыі (напрыклад
/home/public_html/wp-content/plugins/friends-rss/cache).

6. У панэлі кіравання спасылкамі стварыце новую катэгорыю спасылак - â€?Friends’. Важна: дзеля кожнай спасылкі ў гэтай катэгорыі пазначайце яе RSS-адрас у полі “RSS URI” (а не ў полі “Link URI”), інакÑ? RSS-стужка не будзе знойдзеная.

7. Скапіюйце â€?linkfeeds_by_date.php’ з дырэкторыі “example_templates” у дырэкторыю з ваÑ?ай актыўнай WP-тэмай.

8. У панэлі кіравання WP стварыце новую старонку (не запіс). Пазначце Ñ?аблён старонкі як â€?Link RSS Feeds By Date’. Тое, Ñ?то напіÑ?аце ў палях â€?Page Title’ and â€?Page Content’ — будзе ўверсе старонкі.

9. Калі вы назвалі катэгорыю спасылак не â€?Friends’, а неяк інакÑ? — трэба будзе адпаведным чынам адрэдагаваць Ñ?аблён.

10. Зараз ваÑ?ая фрэнд-старонка мусіць працаваць. Вось мая:

http://pavel-ambiont.com/nocomments/friendly_feeds/

Дадаваць “сяброў” проста: у панэлі кіравання спасылкамі дадайце новую RSS-стужку.

Некаторыя цікавыя стужкі:

http://charter97.livejournal.com/data/rss
http://rss.svaboda.org/programs.rss
http://by.milinkevich.org/rss/
http://news.google.com/news?hl=en&ned=us&q=Belarus&ie=UTF-8&output=rss

11. Ну і галоўнае — не забудзьцеся паведаміць адрас сваей “фрэнд-старонкі” тым, хто мае патрэбу ў атрыманні інфармацыі.

Каментаванне забаронена.