Галасую за пажыццёвы тэрмін зімы
Змена пораў года — шкодная практыка. Кожны раз пры пераходзе ад аднаго сэзону да другога эканоміка нясе страты, а ў насельніцтва абвастраюцца хранічныя захворванні. Адаптацыя да новага сэзону адымае ўва ўсіх шмат сіл. Таму, мэтазгодна было б увесці пэрманэнтнае кіраванне аднаго сэзону.
Але якога? Лепш за ўсё гэта высветліць усенародным галасаваннем.
Публікуем праграмы кандыдатаў: Вясны, Лета, Восені і Зімы.
ВЯСНА
Сцяг мой з першай травы сатканы,
пераплеценаю з пралескамі.
Маю музыку — у крыві пачуеце.
Словы — сэрца само праспявае.
Абяцаю няўцямнае ўзрушанне,
немаведама-куды-імкненне,
крыху бруду і крыху слоты.
І настрой — плывучы як неба.
Абяцаю пацяпленне позіркаў
і прырост шырыні ўсмешак,
вызваленне з-пад зімовай вопраткі
валасоў, далоняў і іншага.
ЛЕТА
Сцяг мой ярка пераліваецца
ўсімі фарбамі жыцця спелага.
Гімн — грымоты. А навальніцы
з бліскавіцамі — мой салют.
Абяцаю вам пыл і пот,
росы, ліўні, жар, сок і мёд.
Напаю вас святлом — да смагі,
сонцам вас закую ў бронзу…
(выбачайце, што праграма кароткая —
яе аўтар мяне не любіць… )
VOSIEŃ
Ściah — aranžava-žoŭta-čyrvonaje
pavucińnem prašytaje liście.
Pachnu — vodaram ździeklivaj mary,
što ślizhnuła miž palcaŭ preč.
Napaju vas prazrystaj tuhoju —
z kroplaj radaści j kroplaj natchnieńnia.
Dam mahčymaść płakać niabačna —
ślozy vašyja źmiašaŭšy z doždžam.
Dušy vyciahny j addam ptuškam —
chaj niasuć pa pachmurnym Niebe,
chaj pramyjuć ich čystym vietram —
i viarnuć u abmien na chlebnyja kroški.
ZIMA
Ściah moj — bieły ź sinim adlivam.
Maja pieśnia — kalychanka zaviei.
Abiacaju spakoj i rozdum,
cišyniu, čyścinju j strohaść.
Navuču bierahčy ciapło —
i chinucca adzin da adnoha.
Ja avieju vas svaim podycham
dy asyplu kožnaha ščodra
miakkim śnieham. I ŭsich śmiarotnych
navuču chadzić pa vadzie.
U lustrach lodu ŭbačycie Viečnaść,
U śniažynkach — tajamnicy Suśvietu.
Bolš ničoha nie abiacaju.
Tak ci jnakš — kožny budzie maim.
Bo ŭva ŭsim Suśviecie nie znojdziecie
ni Viasny, ni Leta, ni Vosieni —
tolki tut, pad maim nahladam,
mitusiacca jany… da pary.