Армянскія казкі
У дзяцінстве любіў кніжку з армянскімі казкамі ў беларускім перакладзе, якую яÑ?чэ маці брала ў Ñ?кольнай бібліятэцы, ды чамусці не вярнула.
Кніжка 1969 году — вялікага фармату, падобная на старадаўні манускрыпт, з даволі змрочнымі малюнкамі. Сюжэты адпаведныя: змяіны цар Шах-Марар з чатырма мазгамі — дзвюма гаючымі і дзвюма атрутнымі і г.д.
Дома больÑ?асць кніжак была на рускай, нават і не памятаю, Ñ?то да Ñ?колы чытаў па-беларуску — хіба Ñ?то газеты ды матуліны ж Ñ?кольныя хрэстаматыі па бел-літу. А гэтая кніжка асабліва запомнілася. Пэўна, з-за яе, бабуліных казак ды “Калыханкі” і склалася уражанне, Ñ?то беларуская — мова чараўніцтва, жывой і мёртвай вады ды інÑ?ай містыкі.
Часам у кніжцы трапляліся незразумелыя словы: “разынкі”, “пацеркі”. Здагадацца з кантэксту немагчыма, слоўніка няма, бабуля такіх слоў не ведае, па тэлебачанню іх не пачуеÑ?. Таму “разынкі” ўяўляліся мне кавалачкамі нарэзанага салодкага яблыка — нават дакладны смак памятаю. Ці ж я ведаў, Ñ?то гэта звычайны савецкі “ізюм” — якога можна было накалупаць з кексаў па 16 капеек! Ізюм з кексаў, дарэчы, быў значна смачнейÑ?ы за “развясны”, у якім, акрамя костак і сучкоў, было поўна пяску, Ñ?то хрусцеў на зубах. Ці варта з-за такога сумніўнага ласунку вылазіць з цёплага тандыру? Я б не палез.
Вось некалькі самых цікавых казак. Дзеля поўнага эфекту, раю чытаць пад армянскую ж музыку. Да гісторыі аб паляўнічым Пурто прапаную трэк gevorg dabaghyan “vorskan akhper” (ambiont rmx) — калі не памыляюся, “vorskan akhper” па-армянску як раз значыць “братка паляўнічы”.