The Web Book of The Dead

Чытаю зараз “The Web Book of The Dead”. Аўтар невядомы, а сама кніжка — нак?талт “Тыбецкай Кнігі Мёртвых”. Перакладу адзін урывак:

З узнікненнем інтэрнэту, да Шасці Сфераў, куды раней траплялі нябожчыкі, дапасавалася я?чэ адна сфера.

Шэсць Сфераў, аб якіх кажа Тыбецкая Кніга Мёртвых гэта:

  1. Свет Дэваў
  2. Свет людзей
  3. Свет Асураў
  4. Свет галодных духаў
  5. Свет жывёлаў
  6. Апраметная (Hell)

Каб пасля смерці не трапіць ў адну з гэтых ?асці сфераў, а, спыніў?ы блуканне ў Сансары, супакоіцца ў нябыце Нірваны, трэба ў час памірання ўспомніць магутную мантру “Ом Мані Падме Хум“, якая зачыняе ўваходы у Шэсць Сусветаў.

Так было раней, да інтэрнэту, які завязаў у сеціва веды, мары й патаемныя жаданні чалавецтва — і светлыя, і цёмныя. Ён спарадзіў я?чэ адзін Сусвет — павуцінне-лабірынт думак, інфармацыі, жарсцяў ды пачуццяў.

Той, хто ў час цяпера?няга зямнога існавання безнадзейна ўблытаўся ў атрутнае інтэрнэтнае павуцінне, страціў “непрывязанасць” і займеў адыкцыю да корпання ў інфармацыйным смецці, або той, хто працуе ў якасці раба Сеткі (вэб-майстрам, або по?укавым аптымізатарам, які пакланяецца ідалам нак?талт Google), — ўсё яны маюць небяспеку патрапіць у “загробны інтэрнэт”.

Там яны пераўвасобяцца ў “вэб-павукоў”, “мэйлер-дэманаў” ды ін?ых ня?часных IT-прывідаў. Такому небараку наканавана бясконцае блуканне па сеціве смерці, сярод блытаніны бязглуздых keywords.

Спачатку ня?часная ду?а, якая перарадзілася якім-небудзь по?укавым павуком можа ўзрадавацца, бо, нарэ?це, атрымала тое, чаго жадала ў час чалавечага існавання — безлімітны доступ да ўсёй інфармацыі ў свеце.

Невымерная прага ўвядзе ня?часную ду?у ў зман — ёй падасца, ?то зараз, маючы магчымасць прачытаць усё, зазірнуць ва ўсе закуткі сеціва, яна зможа арганізаваць веды ў адзіную простую сістэму, ды, упарадкаваў?ы безліч keywords, ад?укае ў іхным хаосе Ісціну.

Але гэта ілюзія — і, чым прагней ду?а будзе сноўдацца па павуцінні, звязваючы яго рэ?ткі ў нейкі асэнсаваны ўзор — тым далей яна будзе ад пажаданай ісціны.

Сполахі й адбіткі нечага падобнага да Ісціны будуць мільгацець там і тут, будзе здавацца, ?то да Ісціны “адзін click” — але кожнага разу ду?а ў сваёй сляпой прагнасці да пустых ведаў будзе натыкацца на старонкі з “Error 404″, або нечаканыя рэдырэкты будуць адкідваць яе ўсё далей і далей ад міражу Ісціны.

Сапраўды, стра?ныя пакуты таго, чыя дрэнная Карма выракла яго на такі лёс. На працягу вечнасці будзе ён блукаць між “ключавых словаў”, але яго “data mining” не дасць аніякага плёну. І пракляне ён той дзень, калі ўблытаўся ў павуцінне.

Але ж, зразумела не кожная істота, трапіў?ы ў Сёмую Сферу памкнецца да ісціны. Той, хто пры жыцці знаходзіўся на ніжэй?ым узроўні развіцця — хто замест заняткаў самаўдасканаленнем марнаваў жыццё на сайтах з бязглуздымі забавамі, хто быў апанаваны бруднымі жарсцямі або наіўна спрабаваў ад?укаць бездакорную прыгажосць на порна-сайтах — таму будзе я?чэ гор?. Бо агіда да аголеных целаў і аскома ад пустых забаваў з’явіцца раней, чым пройдзе вечнасць.

Ці можна засцерагчыся ад такога незайздроснага лёсу? Так, можна. Рэцэпт вызвалення просты — але здзейсніць яго не проста. Таксама, як усемагутная мантра “Ом Мані Падмэ Хум” зачыняе ўваход у Шэсць Сфераў, ёсць адмысловая мантра й супраць Сёмай Сферы.

Вось настаўленне табе, ня?часная ду?а, ублытаў?аяся ў павуцінне (а тое, ?то ты ў ім безнадзейна загразла — цалкам відавочна — інак? бы табе ніколі не патрапіць на гэтую старонку).

Калі прыйдзе час смерці, не палохайся й не страчвай яснасці розуму й канцэнтрацыі. Уяві сябе паміж тэгамі <noindex> </noindex> — і Дэманы-Павукі Сёмага Сусвету хоць і ўбачаць цябе, але не змогуць крануць.

Потым, не губляючы яснасці й спакою, скажы чароўную мантру:
NOINDEX, NOFOLLOW.

Гэтак выратуе?ся й апыне?ся ў Нірване.

Далей у кнізе ідзецца пра тое, ?то рабіць небараку, які забыўся пра мантру і ўсё ж патрапіў у deadnet.

Каментаванне забаронена.