7:52

Як звычайна, bus-trip у вёску выйшаў лірычна-паэтычным. Вось эпізод з першага этапу вандроўкі — закупкі харчовых прадуктаў для любімай бабулі і яе звяроў:

За восем хвілін да васьмі
У краму зайшлі мужыкі:

— Бутылачку “Клюквеннай” дайця!
— Ішчо без васьмі. Пагуляйця!

Восем хвілін да Зямлі
Імчацца фатонам Свяціла …
Праз восем хвілін, мужыкі,
Дадуць вам батон і “чарніла”!

* - Для тых, хто ня ведае, тлумачу: цяпер продаж бухла дазволены не раней за 8:00. Куды толькі глядзіць EU, ОБСЕ і Хельсінскі Камтэт? Гэта жорсткае парушэнне правоў “чэсных тружанікаў”. Раней можна было ўбачыць як пралетарыі сарамліва смокчуць з гарла сваю ранішнюю дозу ў 6:44 або 7:23. Зараз жа людзям трэба чакаць запраўкі да 8:00. Адсюль спазненні на працу, прагулы, кепскі настрой і зніжэнне прадуктыўнасці працы.