Бабуля пра выбары
Толькi сёння нарэшце дабраўся да вёскi. Бабуля ўзрадавалася, што я прыехаў з Мiньску жывы-здаровы i адразу пракаментавала выбарчую кампанiю:
— Во, морда цыганьская! Што дзелаець! Эта ж ня выбары - а вайна нейкая! … Кажуць, студзенты нейкiя - шэсьць чалавек - не прагаласавалi, а дамой паехалi. Дык казалi - будуць званiць, выясьняць, дзе яны i чаго не галасавалi. Дык што эта за выбары такiя?… Эта нада-нада… вайну перяжыла, а цяперь сяджу плачу - цi жывый ты прiедзеш?
Во ўчапiўся за ўласць… I папы молюцца, i дзякi - а яму нiчога. Няўжой-та на яго нiякай сiлы не найдзецца?
Марыя Нябесная, 86 год. в. Добрая, Горацкага р-на, //dobraja.com
Гэта пры тым, што я не паспеў ёй яшчэ расказаць пра войскi i палiцаяў, якiмi ўвесь быў Менск забiты. Для даведкi: бабулiн тэлевiзар паказвае толькi АНТ i БТ, плюс ёсць радыё-кропка i раённая брахалаўка “Ленiнскi Шлях”.
Файная ў мяне бабка, праўда? :) Як я яе люблю!
p.s. Нажаль, не паспеў спытаць, як прайшлi выбары ў вёсцы. Паспеў толькi аддаць прадукты - i хутчэй на аўтобус.