Архіў раздзелу 'dobraja'

siera ziaziula

Нядзеля, Лістапад 11, 2007

byŭ u babuli. zrabiŭ joj ‘karštas vynas’ — amal jak u vilni, tolki lepiej — bo vino sahreŭ na “hałancy” ŭ zvyčajnaj ‘zialeznaj kružcy‘.
paśla čaho babka raskazała (nie śpieła) pieśniu — jak zvyčajna, pra ciažkuju babskuju dolu dy gendernuju niespraviadlivaść. duža žałasnaja pieśnia — pra ’sieru ziaziulu’ [txt + .mp3].

Ваўсі з намі, ваўсі як мы, ваўсі лепш за нас

Серада, Жнівень 9, 2006

Цікавы дзеяслоў: “Ваўсіць (ваўсіў, ваўсіла) — рабіць магічныя дзеянні, чытаць замовы і г.д “. Адразу падалося, што яно мае этымалагічную сувязь са словамі “волхв, волхвовать, волшба”. Знайшоўся і адпаведнік - “волшить“. І яно ўжо цягне за сабой цэлы ланцужок: славянскі Велес-Волас-Вялес, летувісскій Velnias, латышскі Vels і інш.
Слова даведаўся з матчынага пераказу яе размовы з бабуляй […]

Бой 22.09.1942

Аўторак, Ліпень 4, 2006

Нарэшце дайшлі рукі да бабулінага сайта. Няма часу апрацоўваць матэрыялы — а іх яшчэ шмат — і ў нататках і “на дыктафоне”. Пакуль што дадаў толькі гісторыю пра бой партызанаў з немцамі, які адбыўся непасрэдна на нашым гародзе.
Чытаць: “Бой 22.09.1942″

Kamień

Пятніца, Чэрвень 23, 2006

Jon utulna lažyć u levaj dałoni. Jon ciahnie ruku, u jakoj lažyć, da serca. Jon choča słuchać deep-minimal-techno majho serca.
Znajšoŭ na poli. Na miažy lesu. 22 Červienia. Jakaja roźnica jakoha hodu… Učora? Jakaja roźnica, kali nieba – viečnaje, nieruchomaść abłokaŭ – biełaja, śpioka – biaźlitasnaja, trava – miakkaja, vałoški – sinija, ramonki – moŭčki hladzać […]

Бабуля пра выбары

Чацвер, Сакавік 23, 2006

Толькi сёння нарэшце дабраўся да вёскi. Бабуля ўзрадавалася, што я прыехаў з Мiньску жывы-здаровы i адразу пракаментавала выбарчую кампанiю:
— Во, морда цыганьская! Што дзелаець! Эта ж ня выбары - а вайна нейкая! … Кажуць, студзенты нейкiя - шэсьць чалавек - не прагаласавалi, а дамой паехалi. Дык казалi - будуць званiць, выясьняць, дзе яны […]

Mum and dogs

Панядзелак, Кастрычнік 17, 2005

Знята: 10 верасня 2005, адразу пасля таго як дакапалі бульбу і стомленыя сышлі з поля.
Шчанятаў ужо раздалі, гаспадары абодвум дасталіся добрыя. Белы паехаў у Горкі, дзе атрымаў імя Пушок — як яго рыжы бацька. Чорнага забрала жанчына з нашай вёскі і назвала яго ў гонар свайго старога сабакі, які жыў у іх 17 год […]

God, Dog, Man and Bread

Панядзелак, Верасень 5, 2005

Once upon a time, God became enraged by Man’s misbehaviour and decided to punish him.
He went to the field and began tearing away wheat and rye ears. In those times stalks were covered with grain from root to top — so, he started from the very bottom, scrubbing the grain away.
— From now on, […]

Сайт для бабулі

Пятніца, Чэрвень 3, 2005

Інтэрв’ю. Ды не абы-дзе, а ў “Звяздзе”.

TIBO ‘ 2005

Чацвер, Красавік 7, 2005

На III Беларускім конкурсе “Інтэрнэт-прэмія” TIBO’2005 сайт Успаміны маёй бабулі заняў II месца ў намінацыі “Персанальныя старонкі”
спіс пераможцаў

Čarnec

Аўторак, Снежань 7, 2004

Чарнец
Čarnec

Жыў-пражыў малады чарнец.

Як устаў жа чарнец рана-раненька,
Як умыўся чарнец бела-бяленька.

Як пашоў чарнец рана па ваду,
Як увідзеў чарнец дзевак табун —
Як кінуў ён вёдры аб лёд,
Пабег за дзеўкамі ўслед.

Аглянуўся чарнец — хатка гаріць!
Бог дай-ба вы, дзеўкі, самі пагарелі!
Як із-за вас мая хатка згарела.

А ці мала ж тама ў ёй дабра было —
Сем шастоў карявак вісела,
Жукава пячура […]