Дрэва скаргаў і пажаданняў
Sunday, June 11, 2006За ракой, у лесе — паміж полем, дзе быў хутар бабулінага дзеда і дзіцячым прыютам, які спалілі немцы — ёсць адно дрэва дзіўнай пароды. Альха — не альха, асіна — не асіна, бяроза — не бяроза, ляшчына — не ляшчына.
Яно выконвае прыкладна такую ж функцыю, як слупы, на якія лепяць абвесткі “прадаю-купляю-�?укаю”. Толькі абвесткі на гэтым дрэве — не для людзей.
Калі нехта мае нейкае моцнае жаданне, вялікую мару — і не можа іх здзейсніць сам, то звяртаецца па дапамогу да гэтага дрэва. Калі хто мае вялікае гора, якога хоча пазбавіцца, ці забыцца — таксама ідзе да яго.