Архіў раздзелу 'kazki'

sapnai/dreams

Чацвер, Верасень 4, 2008

amal spantanny kulturna-mastacki prajekt - sapnai/dreams

* * *

Чацвер, Сакавік 1, 2007

Ёсць у Вільні, на паўночным беразе соннага Нярыса, статуя - жанчына, што выпускае ў неба птушак.

“Як завецца гэтая скульптурная кампазіцыя?” - спытае які-небудзь турыст. “Першыя ластаўкі” - адкажа яму хтосьці з мясцовых, чамусьці схаваўшы пры гэтым сумны позірк. І ніхто не скажа іншаземцу, што гэта сама Вясна, і што яна можа падарыць сапраўдны цуд… […]

Размеркаванне

Пятніца, Травень 5, 2006

(казка для студэнтак пятага курса)

***

Вучылася адна дзяўчынка ва ўнівэрсітэце — на эканамістку. На пятым курсе, як гэта звычайна бывае, было ў іх размеркаванне. І размеркавалі дзяўчынку на адно прадпрыемства — не малое і не вялікае, не беднае і не багатае — звычайнае такое дзяржаўнае прадпрыемства.

§ 28

Субота, Красавік 22, 2006

— Tak… na čym my spynilisia ŭ minuły raz? — spytałasia ŭ šaścikłaśnikaŭ Volha Mikałajeŭna. Dzieci nia duža lubili jaje nudny pradmiet —”Čałaviek, Pryroda, Zhraja”, ale pavodzili siabie surjozna, bo maładaja strohaja nastaŭnica łajdakoŭ nie pieranosiła.

— My skončyli 27-my paragraf Kanstytucyi, spadarynia nastaŭnica! — adkazała šeravokaja vydatnica Hannačka, dačka deputata Viaskovaj Rady.

— Dziakuj, Vostraje Vuška! Nastupny paragraf zusim maleńki. Zapisvajcie: “Paragraf 28. Vybar pachavalnaha abradu.” Zapisali? Pajechali dalej:

Глядзі за сабой, будзь асцярожным

Чацвер, Сакавік 30, 2006

De te fabula narratur

Жыў-быў адзін змей. І жыў-быў адзін ястраб. Змей вельмі зайздросціў ястрабу, які лятаў высока ў небе. Зайздросціў уменню лятаць, лёгкасці, хуткасці і натуральнасці палёту. Вышыні. Вольнасці.
Зайздрасць пераўтварылася ў злосць, жаданне знішчыць таго, хто ўяўляўся змею сапраўдным уладаром прасторы. Бяссільная злосць пераўтварылася ў атруту. Замест таго каб ахоўваць жыта ад шкодных […]

А яшчэ ў нас ёсць адно возера…

Серада, Лістапад 30, 2005

А яшчэ ў нас ёсць адно возера
У суседняй вёсцы — за лазняю.
Не прыроднае — калгас выкапаў
Там дзе гай шумеў партызанскі.
Кажуць, там баі былі страшныя,
Што ўвесь гай быў разрыты акопамі,
Што загінула там шмат хлопчыкаў —
І фашыстаў, і партызанаў.
Кажуць, ёсць на самым дне возера
Таямнічая дзірка-яміна —
Тонкай плёнкай вады мёртвай
Бы люстэркам яна накрытая.
І туды не цячэ вада з […]

Ёсць у раёне ў нас адно возера…

Серада, Лістапад 30, 2005

 
Ёсць у раёне ў нас адно возера
Невялічкае, непрыкметнае.
Называюць яго людзі — Рыбнае,
Бо ў ім вельмі многа карасікаў.
Залятаюць на яго кожнай восенню
На шляху сваім ў краі паўднёвыя
Птушкі-лебедзі белакрылыя
Са сваімі малымі дзеткамі.
Залятаюць — ды прыпыняюцца,
Бо на возеры дужа хораша:
Зіхаціць вада ў промнях сонечных,
Кормяць хлебцам дзеткі-чарнобыльцы.
Адляцелі ўжо даўно ўсе пярнатыя
У далёкі край, дзе няма снягоў.
А лябёдушкі — ўсё […]