Архіў за Чэрвень, 2006

Kamień

Пятніца, Чэрвень 23, 2006

Jon utulna lažyć u levaj dałoni. Jon ciahnie ruku, u jakoj lažyć, da serca. Jon choča słuchać deep-minimal-techno majho serca.
Znajšoŭ na poli. Na miažy lesu. 22 Červienia. Jakaja roźnica jakoha hodu… Učora? Jakaja roźnica, kali nieba – viečnaje, nieruchomaść abłokaŭ – biełaja, śpioka – biaźlitasnaja, trava – miakkaja, vałoški – sinija, ramonki – moŭčki hladzać […]

Дрэва скаргаў і пажаданняў

Нядзеля, Чэрвень 11, 2006

За ракой, у лесе — паміж полем, дзе быў хутар бабулінага дзеда і дзіцячым прыютам, які спалілі немцы — ёсць адно дрэва дзіўнай пароды. Альха — не альха, асіна — не асіна, бяроза — не бяроза, ляшчына — не ляшчына.

Яно выконвае прыкладна такую ж функцыю, як слупы, на якія лепяць абвесткі “прадаю-купляю-шукаю”. Толькі абвесткі на гэтым дрэве — не для людзей.

Калі нехта мае нейкае моцнае жаданне, вялікую мару — і не можа іх здзейсніць сам, то звяртаецца па дапамогу да гэтага дрэва. Калі хто мае вялікае гора, якога хоча пазбавіцца, ці забыцца — таксама ідзе да яго.

Kava z małakom

Нядзеля, Чэрвень 4, 2006

my —
žyćcia-małaka kropli
ŭ kubku
z čornaju kavaju śmierci…