Архіў за March, 2006

icebreaker (2006 rmx 01)

Friday, March 31, 2006

pavel ambiont - “icebreaker” (2006 rmx 01)

Глядзі за сабой, будзь асцярожным

Thursday, March 30, 2006

De te fabula narratur

Жыў-быў адзін змей. І жыў-быў адзін ястраб. Змей вельмі зайздросціў ястрабу, які лятаў высока ў небе. Зайздросціў уменню лятаць, лёгкасці, хуткасці і натуральнасці палёту. Вышыні. Вольнасці.
Зайздрасць пераўтварылася ў злосць, жаданне знішчыць таго, хто ўяўляўся змею сапраўдным уладаром прасторы. Бяссільная злосць пераўтварылася ў атруту. Замест таго каб ахоўваць жыта ад шкодных […]

(razhladajučy kavałak kary)

Sunday, March 26, 2006

Kali sosny narešcie skinuć
svaju horkuju ssochłuju skuru…
Kali nieba vyciahnie z hleby
ŭvieś śnieh, jaki jana prahłynuła
Kali ciemra da rešty viernie
Zorkam kožny phaton śviatła…
Kali viecier pialostki-paznohci
ŭsim ramonkam vyrvie — kab viedać
chto kaho dze j kali kachaŭ
Kali litary na staronkach,
što paźbiehli ahniu ci tlenu
składuć słovy,
jakich kožny čakaŭ…

Dzie tady budzieš ty?
Dzie tady budu ja?..
Ci sustrenucca našy atamy,
našy quarki-leptony-hadrony?
Ci składziecca […]

Бабуля пра выбары

Thursday, March 23, 2006

Толькi сёння нарэшце дабраўся да вёскi. Бабуля ўзрадавалася, што я прыехаў з Мiньску жывы-здаровы i адразу пракаментавала выбарчую кампанiю:
— Во, морда цыганьская! Што дзелаець! Эта ж ня выбары - а вайна нейкая! … Кажуць, студзенты нейкiя - шэсьць чалавек - не прагаласавалi, а дамой паехалi. Дык казалi - будуць званiць, выясьняць, дзе яны […]

***

Monday, March 20, 2006

Varańnio runy
piša na šerym śniezie —
Zimy Testament

news_feeds

Sunday, March 19, 2006

Нагадваю, ?то вось тут - pavel-ambiont.com/nocomments/friendly_feeds/ - зборная стужка з RSS-feeds сайтаў, якія могуць быць заблакаваныя.

18.03.2006

Saturday, March 18, 2006

Выехаў з дому ў суботу — 18-га. Палічыў, што так будзе лягчэй купіць білет, лягчэй дабірацца, уладкавацца ў Менску, знайсці там сваіх, з кім пойдзем на плошчу. Бо па ўсім інтэрнэце паўзлі чуткі, што ў Менск немагчыма будзе трапіць. А мне ехаць — больш за 300 км, на 2-х цягніках.

18 сакавіка
Горкі. Цягнік “Крычаў-Орша”.
15:15 - […]

Pra žyta

Wednesday, March 15, 2006

“Žyćcio pražyć — nia pole perajści” (uschodne-słavianskaja “mudraść”)

Niapraŭda.
Zyćcio — jak žytniovaje pole.
Jdzieš praz pole: u adnoj ruce – sierp, u druhoj – kałasy.
Kožny kołas – Mahčymaść, pavarotny momant –
bifurkacyja, ad katoraj – ci tudy, ci tudy.
Zrež siarpom – skarystaj mahčymaść. Abo adchini.
Kožny kołas – u zierniach maje zarodki
inšych kałośsiaŭ – i hetak dalej.
Kiń u hlebu […]

Галасую за пажыццёвы тэрмін зімы

Thursday, March 9, 2006

Змена пораў года — шкодная практыка. Кожны раз пры пераходзе ад аднаго сэзону да другога эканоміка нясе страты, а ў насельніцтва абвастраюцца хранічныя захворванні. Адаптацыя да новага сэзону адымае ўва ўсіх шмат сіл. Таму, мэтазгодна было б увесці пэрманэнтнае кіраванне аднаго сэзону.
Але якога? Лепш за ўсё гэта высветліць усенародным галасаваннем.
Публікуем праграмы кандыдатаў: Вясны, Лета, Восені […]

WordPress блогерам: Рэтрансляцыя навінаў з блакаваных сайтаў

Wednesday, March 8, 2006

Рэтрансляцыя навінаў з блакаваных сайтаў пры дапамозе WordPress блогу з плагінам ‘Friends RSS’

Увага! Сцеражыцеся незнаёмцаў з чамаданамі!

Tuesday, March 7, 2006

Сёння па стаматалагічнай паліклініцы на?ага гораду цэлы дзень бадзяўся нейкі “мужык ў цёмным паліто і з чорным чумаданам”. Бачна было, ?то не мясцовы. Цёрся паўсюль, распытваў нейкую лухту - “Где ва? главврач? Почему рентген-кабинет не работает? За кого собираетесь голосовать?”. Наконт галасавання яму адказалі, ?то “я?чэ ня выра?ылі — і, наогул, гэта асабістая справа кожнага”. […]