Ёсць у раёне ў нас адно возера…
November 30, 2005
Ёсць у раёне ў нас адно возера
Невялічкае, непрыкметнае.
Называюць яго людзі — Рыбнае,
Бо ў ім вельмі многа карасікаў.
Залятаюць на яго кожнай восенню
На шляху сваім ў краі паўднёвыя
Птушкі-лебедзі белакрылыя
Са сваімі малымі дзеткамі.
Залятаюць — ды прыпыняюцца,
Бо на возеры дужа хораша:
Зіхаціць вада ў промнях сонечных,
Кормяць хлебцам дзеткі-чарнобыльцы.
Адляцелі ўжо даўно ўсе пярнатыя
У далёкі край, дзе няма снягоў.
А лябёдушкі — ўсё на возеры…
Ды і восень быццам спынілася!
Хутка дзетачкі-лебедзянятачкі
Апрануцца ў бела пер’ейка,
Падужэюць, наллюцца сілаю —
Паляцім далей у краі паўднёвыя.
Бо на гэтую зямлю гасцінную
Хутка выпадзе пер’е нябеснае
І прытулак наш, наша возера
Да вясны пад ільдом схаваецца, —
Гэтак думалі тата з мамаю,
Ды глядзелі на малых усцешана.
Але возера мела думкаю
Не пусціць лебядзей да выраю.
Зацягнула яно неба хмарамі,
Закруціла віхуры снежныя,
Замарозіла сям’ю лябёдушак,
Праглынула, ды ільдом накрылася.
Бо не простае гэта возера,
Што калгаснікі завуць Рыбнае.
Ведаюць звяры, дрэвы ведаюць:
Імя возера — Лебядзіная Смерць.
Невялічкае, непрыкметнае,
Са спакойнай вадой цёплаю
Кожнай восенню яно падманвае,
Заве ў пастку новых вандроўнікаў…
Minimal techno mix i’ve made long time ago — in 2002. The tracks are classic minimal sound of 1990s.
It’s important to compile a suitable soundtrack for a session. Minimal techno is good. “Idei Lahesna” album by Octex or Rhythm & Sound are fine examples. But gaps between tracks disrupt the flow. And there are not that many minimal mixes out there that execute their soporofic function perfectly.
Узімку 2000 я здаваў “дзяржаўныя іспыты”. Экзамен прайшоў лёгка, галава была ясная, усё, што трэба было ўспомніць — успомніў. Аднагрупнік пажартаваў — “што, Будда дапамог?” Мо’ і Будда, а мо’ і Крішна — падрыхтоўцы надта спрыялі сэансы мэдытацыі пад дыск
***
