Архіў раздзелу 'txt'

Глядзі за сабой, будзь асцярожным

Чацвер, Сакавік 30, 2006

De te fabula narratur

Жыў-быў адзін змей. І жыў-быў адзін ястраб. Змей вельмі зайздросціў ястрабу, які лятаў высока ў небе. Зайздросціў уменню лятаць, лёгкасці, хуткасці і натуральнасці палёту. Вышыні. Вольнасці.
Зайздрасць пераўтварылася ў злосць, жаданне знішчыць таго, хто ўяўляўся змею сапраўдным уладаром прасторы. Бяссільная злосць пераўтварылася ў атруту. Замест таго каб ахоўваць жыта ад шкодных […]

(razhladajučy kavałak kary)

Нядзеля, Сакавік 26, 2006

Kali sosny narešcie skinuć
svaju horkuju ssochłuju skuru…
Kali nieba vyciahnie z hleby
ŭvieś śnieh, jaki jana prahłynuła
Kali ciemra da kapiejki viernie
Zorkam kožny phaton śviatła…
Kali viecier pialostki-paznohci
ŭsim ramonkam vyrvie — kab viedać
chto kaho dze j kali kachaŭ
Kali litary na staronkach,
što paźbiehli ahniu ci tlenu
składuć słovy,
jakich kožny čakaŭ…

Dzie tady budzieš ty?
Dzie tady budu ja?..
Ci sustrenucca našy atamy,
našy quarki-leptony-hadrony?
Ci składziecca […]

Праблемы з сэрцам

Аўторак, Сакавік 21, 2006

…. У аднаго мужыка разбалелася сэрца. Нармальны такі мужык, крэпкі — у ЖЭСе нашым працаваў майстрам. Бывала, сядзіць сабе, чытае газету, ці думае пра нешта — а яно як крутане, нібыта хто ўзяў у кулак, ды жмякае, як гліны камяк. Ці быццам нешта як заколе! Як іголкай. А то бывае — нібыта нейкая тужлівая мелодыя […]

***

Панядзелак, Сакавік 20, 2006

Varańnio runy
piša na šerym śniezie —
Zimy Testament

Pra žyta

Серада, Сакавік 15, 2006

“Žyćcio pražyć — nia pole perajści” (uschodne-słavianskaja “mudraść”)

Niapraŭda.
Zyćcio — jak žytniovaje pole.
Jdzieš praz pole: u adnoj ruce – sierp, u druhoj – kałasy.
Kožny kołas – Mahčymaść, pavarotny momant –
bifurkacyja, ad katoraj – ci tudy, ci tudy.
Zrež siarpom – skarystaj mahčymaść. Abo adchini.
Kožny kołas – u zierniach maje zarodki
inšych kałośsiaŭ – i hetak dalej.
Kiń u hlebu […]

Галасую за пажыццёвы тэрмін зімы

Чацвер, Сакавік 9, 2006

Змена пораў года — шкодная практыка. Кожны раз пры пераходзе ад аднаго сэзону да другога эканоміка нясе страты, а ў насельніцтва абвастраюцца хранічныя захворванні. Адаптацыя да новага сэзону адымае ўва ўсіх шмат сіл. Таму, мэтазгодна было б увесці пэрманэнтнае кіраванне аднаго сэзону.
Але якога? Лепш за ўсё гэта высветліць усенародным галасаваннем.
Публікуем праграмы кандыдатаў: Вясны, Лета, Восені […]

***

Панядзелак, Люты 6, 2006

 
Viečarami ja čytaju losy
pa ŭzorach marozu na voknach.
Pračytaŭ užo šmat…
Mo’ chto viedaje —
na čyjim vaknie moj zapisany?

Кондуктор Лжи

Чацвер, Люты 2, 2006

Я — хоккупант,
Кондуктор Лжи,
Инструктор Страха,
Спорынья_во_Ржи.
Я — Аггрегатор
эгрегоров горя,
ритмстимулятор
Межзвёздного Моря.
Я - заклинатель
Goa-констрикторов
и контрафактор
Psy-Tranceплантантов.
Я - истребитель
Matrixных Принтеров
и укротитель
Глюкомутантов.

***

Субота, Студзень 21, 2006

jechaŭ ranicaj ź vioski ŭ źmierzłym aŭtobusie. heta adtul.

Miž ziamloju i niebam naciahnuty lamki
z bałotna-zialonaj armejskaj tkaniny.
Na ich — birki z imionami. Jość i tvaja.
Upražysia! plačom navalisia! ciahni!
Ty — Kaśmičny Burłak!
Ciahnieš hetu płanetu vakoł jaje zorki.
Ty — ślapaja vaviorka
ŭ kole Sansary,
što abutaje ŭ humu ad БобруйскШины™
A kali ty nie zmoh adšukać svajoj lamki —
i biazradasna […]

***

Пятніца, Студзень 20, 2006

Ŭ hołaj ladoŭni:
Ketchup, vareńnie, alej.
Žyvie biełarus.
(2 hrs later)
Dali zarpłatu.
Ladoŭnia ŭrešcie murčyć:
Zyvie Biełaruś!

***

Пятніца, Студзень 13, 2006

Višni halinka
syple śnieh u vakienca
zharełaj chaty
***
Apošnim listom
bjecca ŭ hołych halinach
z-pad śmiećcia pakiet
***
Zarana mnie chtoś
pavucińnia sivoha
ŭploŭ u vałasy…

Свабода слова & слова “свабода”

Субота, Студзень 7, 2006

~ 1 ~
Аднаго разу нехта спытаўся ў карыстальнікаў форума tut.by, што для іх азначае “свабода слова”.
І быў яму такі адказ праз мяне:
Слова мае свабоду і не належыць нікому. Абмежаваць свабоду Слова немагчыма.
Каб Слова не сказалася — зашый ірты сабе або іншым.
Каб Слова не напісалася — сцісні свае кулакі,
завяжы або адсячы рукі іншым.
Заткні вушы сабе […]

Ліст іншапланецянам ад лунатыкаў і марсіанаў

Аўторак, Студзень 3, 2006

Газета “Советская Белоруссия” от 2 января 2037 года пишет:
Новый белорусский космический спутник “МилКА”, названый так в честь священной коровы первого президента нашей страны, перехватил серию зашифрованных радио-сигналов. Сигналы предположительно были отправлены с Луны и Марса в направлении Дальнего Космоса.
Пресс-секретарь Космической и Государственной Безопасности сообщил, что сигналы уже расшифрованы. Их отправила так называемая […]

7:52

Чацвер, Снежань 29, 2005

Як звычайна, bus-trip у вёску выйшаў лірычна-паэтычным. Вось эпізод з першага этапу вандроўкі — закупкі харчовых прадуктаў для любімай бабулі і яе звяроў:
За восем хвілін да васьмі
У краму зайшлі мужыкі:
— Бутылачку “Клюквеннай” дайця!
— Ішчо без васьмі. Пагуляйця!
Восем хвілін да Зямлі
Імчацца фатонам Свяціла …
Праз восем хвілін, мужыкі,
Дадуць вам батон і “чарніла”!

* - Для тых, хто ня […]

The Web Book of The Dead

Нядзеля, Снежань 18, 2005

Чытаю зараз “The Web Book of The Dead”. Аўтар невядомы, а сама кніжка — накшталт “Тыбецкай Кнігі Мёртвых”. Перакладу адзін урывак:
З узнікненнем інтэрнэту, да Шасці Сфераў, куды раней траплялі нябожчыкі, дапасавалася яшчэ адна сфера.
Шэсць Сфераў, аб якіх кажа Тыбецкая Кніга Мёртвых гэта:

Свет Дэваў
Свет людзей
Свет Асураў
Свет галодных духаў
Свет жывёлаў
Апраметная (Hell)

Каб пасля смерці не трапіць ў […]