Гістэрыя вакол гісторыі

April 27, 2006

Хм. “Цікавая” навіна з маёй роднай ВНУ -

http://www.charter97.org/rus/news/2006/04/27/ideolog

Администрация БГСХА изъяла на кафедре истории и культурологии методичку для студентов-заочников по истории Беларуси, как «несоответствующую государственной идеологии».

Преподавателям, которые участвовали в подготовке методички и получили так называемые авторские экземпляры, было предложено сдать их добровольно. Двое из авторов, Валерий Щербов и Александр Каданьчик, отказались это сделать, заявив, что по закону авторский экземпляр — собственность автора. В ответ им пригрозили привлечением к уголовной ответственности за кражу государственного имущества, после чего оба преподавателя предложили администрации вуза выкупить свои броÑ?юры по любой цене.

После этого инцидента профессор истории и доцент кафедры БГСХА Александр Каданьчик был вызван к проректору по воспитательной работе Александру Чечеткину, который потребовал сдать броÑ?юру. Проректор также заявил, что учебник не соответствует требованиям государственной идеологии и высказал претензии профессору, который «не придерживается идеологических норм в преподавании истории». Аналогичный выговор получил и В.Щербов.

Каданчык і Шчэрбаў выкладалі ў нас гісторыю — калі вучыўся на 2-м курсе, ў 1996-м. Абодва вельмі класныя дзядзькі — у адрозненне ад той “прыпадавацельніцы С.” , якая Ñ?ызанулася на рэлігіі й лукаÑ?ызме настолькі, Ñ?то бессаромна ілжэ студэнтам проста ў вочы. (гл. тут ).

А “проректоры по воспитательной работе” - гэта проста песня :) Што гэты, Ñ?то папярэдні — які ў 1999-м асабіста бегаў па вучэбных карпусах і інтэрнатах ды абдзіраў абвесткі пра вечарыну, якую мы з сябрамі ладзілі. Бо на афіÑ?ках былі нейкія падазроныя надпісы: “Rave-party” і “ритуал встречи весеннего равноденствия”. “Что это за “бред-партия”? Ð? что за ритуалы в учебном заведении?!” .

Kugelschreiber_rmxs

April 23, 2006

One of my old psy-photos — slightly edited.

1024 x 768:

grayscale blue

§ 28

April 22, 2006

[ тое самае кірыліцай ]

(uryvak z apovieści, jakuju niekali pisać)

— Tak… na čym my spynilisia ŭ minuły raz? — spytałasia ŭ šaścikłaśnikaŭ Volha Mikałajeŭna. Dzieci nia duža lubili jaje nudny pradmiet —”Čałaviek, Pryroda, Zhraja”, ale pavodzili siabie surjozna, bo maładaja strohaja nastaŭnica łajdakoŭ nie pieranosiła.

— My skončyli 27-my paragraf Kanstytucyi, spadarynia nastaŭnica! — adkazała šeravokaja vydatnica Hannačka, dačka deputata Viaskovaj Rady.

— Dziakuj, Vostraje Vuška! Nastupny paragraf zusim maleńki. Zapisvajcie: “Paragraf 28. Vybar pachavalnaha abradu.” Zapisali? Pajechali dalej:

Далей »

Чорны сланечнік

April 18, 2006

Акрамя звычайнага сланечніка, які ўсе добра ведаюць, які дае нам алей, халву ды адзін з самых моцных наркотыкаў — семкі, рэдка-рэдка трапляецца сланечнік з чорнымі пялёсткамі. Сустракаецца ён трохі часцей за папараць-кветку.

Звычайны сланечнік сочыць за сонцам, круціць галавой за ім услед, а гэты — удзень стаіць, згарнуўÑ?ы чорныя пялёсткі — хаваецца, адварочваецца ад сонца. Толькі як сцямнее, ды ўзойдзе Месяц — тады ўзнімае галаву ды выпраствае пялёсткі. Так і сочыць за Месяцам да світанку, п’е яго срэбнае ззянне — назапаÑ?вае ў зернях чарадзейную сілу.

Хто знойдзе такую кветку, ды збярэ яго семкі — набудзе чароўныя здольнасці. Семкі чорнага сланечніка маюць вялікую сілу і здатныя для розных магічных дзеянняў. Сырыя — дапамогуць ад любой хваробы, смажаныя — перанясуць у інÑ?ы свет, дапамогуць наладзіць кантакт з духамі “памочнікамі” або “дарадцамі”. Калі нацерці цела алеям з чорнага сланечніка — станеÑ? нябачным, магутным і зможаÑ? імгненна перанесціся куды заўгодна.

Далей »

Łacinka ŭ Horkach

April 14, 2006

Cikavyja źviestki pra łacinku i maju alma-mater:

В конце 1862 года в Горках оформилась попольная организация, во главе которой стоял комитет из 11 человек: С. Дымкевича, С. Висковского, В. Антоновича, П. Козела и др. Каждый член комитета имел особые обязанности и поручения. Так, С. Висковский поддерживал связь с нелегальными организациями в Петербурге, Москве и Вильно, В. Антонович занимался оружием, а П. Козел - провиантом, фуражом и транспортом. […]

Для того чтобы распространить своё влияние на крестьянство Горы-Горецкого имения, С. Дымкевич вместе со студентами организовал белорусскую народную Ñ?колу, где студенты преподавали по букварям и книжкам на белорусском языке, написанным польскими буквами. Школа работала на протяжении четырёх лет и о её существовании не было известно царским властям.

© Белорусская сельскохозяйственная академия: 150 лет: краткий очерк истории и деятельности. Мн.: Ураджай, 1990. – с.36 (гл. 1 §3 «За наÑ?у и ваÑ?у свободу»)

«…польскими буквами…» :))) Cikava było b pahladzieć na tyja łacinkavyja knižki. A jašče cikava paraŭnać tuju i siońnešniuju situacyju, studentaŭ — tych i ciaperašnich. Kab mnie takich studentaŭ, jak 140 hod tamu :) Vo zaraz, “kab raspaŭsiudzić upłyŭ”, zrabiŭ (badaj, pieršy u BSSR) vučebny blog dla studentaŭ-ekanamistaŭ – naŭmysna ź biełaruskim interfejsam – i nasłuchaŭsia ad panienak-studentak cikavych rečaŭ – ad impetnaha “ненавижу этот белорусский язык!” da “а что значит «увайсці»?”

A ŭ toj knižcy jašče šmat cikavaha – tut.

Чорныя вочкі

April 9, 2006

У сям’і аднаго ліквідатара
нарадзілася дзяўчынка Алеся —
прыгажуня белавалосая.
Толькі вочкі як гудрон чорныя.

Ды ня простая тая дзяўчыначка -
у арганізме ў яе мутацыі,
бо удзельнічаў яе татачка
у Чарнобыльскай ліквідацыі.

Вочкі чорныя яе - небяспечныя,
нібы Чорныя Дзіркі касмічныя.
Увап’юцца рэнтгеннымі зрэнкамі —
усю душу з чалавека высмакчуць.

Чалавек пражыве яшчэ трошачку
(мо’ тры дні, а мо’ і тры месяцы),
ды памрэ, як травінка ссохлая,
бо душа не рэгенеруецца.

Акушэрка, што роды прымала,
стала першай ахвярай дзяўчыначкі.
Выхавацелька з дзетсадзіка,
тож памёрла заўчаснаю смерццю.

Не адразу бацькі даведаліся,
што Алеська мае сілу магутную.
Як даўміліся — схамянуліся,
павязлі дачушку да лекараў.

Ды ня далі ім рады лекары,
акадэмікі ды экстрасэнсы.
Некаторыя самі загінулі
паглядзеўшы ў вочкі бяздонныя.

Толькі бабка адна — шаптуха,
зазірнуўшы ў бездань чорную,
здрыганулася — але здолела
утрымаць сваю душу ад пагібелі.

І сказала бацькам: — Калі хочаце,
каб Алеська людзей не гробіла,
то купіце ёй лінзы кантакныя
ізумрудна-зялёнага колеру.

Накладу я на іх заклінанне,
ды настойку дам спецыяльную —
хай кладзе ў яе на нач лінзы.
А ўдзень хай заўсёды ў іх ходзіць.

Вёска з той пары супакоілася —
не хаваюцца ад Алесечкі
ні сяброўкі, ні хуліганы,
ні вясковае баб’ё языкастае.

Як убачыце дзяўчыну бялявую
з незвычайна зялёнымі вочкамі
не пытайцеся “ці сапраўдныя” —
не крыўдуйце дачку ліквідатара.

icebreaker (2006 rmx 01)

March 31, 2006

pavel ambiont -

icebreaker (2006_rmx_01) [.mp3, 2:15, 2.6 mb]

(made it last night \ siońnia nočču zrabiŭ )

Глядзі за сабой, будзь асцярожным

March 30, 2006

De te fabula narratur

Жыў-быў адзін змей. І жыў-быў адзін ястраб. Змей вельмі зайздросціў ястрабу, які лятаў высока ў небе. Зайздросціў уменню лятаць, лёгкасці, хуткасці і натуральнасці палёту. Вышыні. Вольнасці.

Зайздрасць пераўтварылася ў злосць, жаданне знішчыць таго, хто ўяўляўся змею сапраўдным уладаром прасторы. Бяссільная злосць пераўтварылася ў атруту. Замест таго каб ахоўваць жыта ад шкодных грызуноў, змей цэлымі днямі ляжаў пад камянём і скрыгатаў зубамі, употай назіраючы за птушкай — якая нават не падазравала, што камусці надазаляе сваёй вольнасцю.

Праходзіў неяк праз тую зямлю стары хітры чорт. На тым тыдні ён як раз меў аблічча сівога чараўніка, таму змей, амаль звар’яцеўшы ад сваёй нянавісці, звярнуўся да яго па дапамогу:

— Дапамажы мне! Я ненавіджу гэтага ястраба, які нахабна лятае паўсюль. Нават ня ведаю, чаго хачу больш — навучыцца лятаць, ці забіць ненавісную птушку…

— Ну што ж, дапамагу, калі хочаш. Выканаю абодва тваіх жаданні. На — з’еж гэты чароўны грыб!

Змей праглынуў сухі грыб — і адразу выцягнуўся, здранцавеў — пераўтварыўся ў стралу з атрутным вастрыём. Чорт жа зламаў гнуткі арэхавы прут, выцягнуў жылу са сваёй левай нагі і прывязаў яе да прута, як цеціву. Атрымаўся лук.

Узяўшы змея-стралу, чорт прыцэліўся і стрэліў у птушку. Атрутная страла трапіла ў самае сэрца ястраба — які нават не паспеў зразумець, што адбылося. Абодва — мёртвы ястраб і змей камянём упалі на зямлю. Змей разбіўся. Чорт — усміхнуўся і пайшоў далей, кульгаючы на левую нагу.

Рэзюмэ гэтага наратыву такое:

Калі ты зайздрослівы гад — то забіся пад каменьчык, ляжы ціхенька ды глытай свае атрутныя слюні. Не спакушай хітрых чарцей. І ня еж незнаёмых грыбоў.

Калі ты хітры чорт — кульгай сабе міма, жуй свае мухаморы ды ня суйся ў чужыя справы.

Ну а калі ты вольная птушка, якой неба для нечага дала крылы — ня будзь разявай, не забывайся паглядаць на зямлю — там дахалеры зайздрослівых гадаў і хітрых чарцей. Слухай песню: Thomas Brinkmann vs. Kino - “Pass auf dich auf (sledi za soboi)”

(razhladajučy kavałak kary)

March 26, 2006

Kali sosny narešcie skinuć
svaju horkuju ssochłuju skuru…

Kali nieba vyciahnie z hleby
ŭvieś śnieh, jaki jana prahłynuła

Kali ciemra da rešty viernie
Zorkam kožny phaton śviatła…

Kali viecier pialostki-paznohci
ŭsim ramonkam vyrvie — kab viedać
chto kaho dze j kali kachaŭ

Kali litary na staronkach,
što paźbiehli ahniu ci tlenu
składuć słovy,
jakich kožny čakaŭ…

Dzie tady budzieš ty?
Dzie tady budu ja?..

Ci sustrenucca našy atamy,
našy quarki-leptony-hadrony?
Ci składziecca z ich choć malekuła
DNK, glukozy ci soli?

Ci paznajucca jany pa vodaru?
ŭspomniać koler našych vačej?
moj e-mail?
tvoj IP?
našu złość
na toje, što niemahčyma
źlić-skamiačyć u adzinaje cełaje
zhustki ciopłaj žyvoj materyji —
abo ŭrešcie zusim razjadnać,
śćerci recha naviaźlivaj pamiaci,
parvać sietku asacyjacyj
uzłamać kod iluzij-emocyj,
puścić času ešełon pad adchon…

Nie. Nie. Nie.
Nul vierahodnaśći.
Nie sustrecca nam pa-za miežami
toj naŭskoś zaštrychavanaj vobłaśći
pierasiečańnia našych (ch)maraŭ-duš.

Бабуля пра выбары

March 23, 2006

Толькi сёння нарэшце дабраўся да вёскi. Бабуля ўзрадавалася, што я прыехаў з Мiньску жывы-здаровы i адразу пракаментавала выбарчую кампанiю:

— Во, морда цыганьская! Што дзелаець! Эта ж ня выбары - а вайна нейкая! … Кажуць, студзенты нейкiя - шэсьць чалавек - не прагаласавалi, а дамой паехалi. Дык казалi - будуць званiць, выясьняць, дзе яны i чаго не галасавалi. Дык што эта за выбары такiя?… Эта нада-нада… вайну перяжыла, а цяперь сяджу плачу - цi жывый ты прiедзеш?

Во ўчапiўся за ўласць… I папы молюцца, i дзякi - а яму нiчога. Няўжой-та на яго нiякай сiлы не найдзецца?

Марыя Нябесная, 86 год. в. Добрая, Горацкага р-на, //dobraja.com

Гэта пры тым, што я не паспеў ёй яшчэ расказаць пра войскi i палiцаяў, якiмi ўвесь быў Менск забiты. Для даведкi: бабулiн тэлевiзар паказвае толькi АНТ i БТ, плюс ёсць радыё-кропка i раённая брахалаўка “Ленiнскi Шлях”.

Файная ў мяне бабка, праўда? :) Як я яе люблю!

p.s. Нажаль, не паспеў спытаць, як прайшлi выбары ў вёсцы. Паспеў толькi аддаць прадукты - i хутчэй на аўтобус.

***

March 20, 2006

Varańnio runy
piša na šerym śniezie —
Zimy Testament

news_feeds

March 19, 2006

Нагадваю, Ñ?то вось тут - pavel-ambiont.com/nocomments/friendly_feeds/ - зборная стужка з RSS-feeds сайтаў, якія могуць быць заблакаваныя.

18.03.2006

March 18, 2006

Выехаў з дому ў суботу — 18-га. Палічыў, што так будзе лягчэй купіць білет, лягчэй дабірацца, уладкавацца ў Менску, знайсці там сваіх, з кім пойдзем на плошчу. Бо па ўсім інтэрнэце паўзлі чуткі, што ў Менск немагчыма будзе трапіць. А мне ехаць — больш за 300 км, на 2-х цягніках.

Далей »

Pra žyta

March 15, 2006

“Žyćcio pražyć — nia pole perajści” (uschodne-słavianskaja “mudraść”)

Niapraŭda.
Zyćcio — jak žytniovaje pole.
Jdzieš praz pole: u adnoj ruce – sierp, u druhoj – kałasy.
Kožny kołas – Mahčymaść, pavarotny momant –
bifurkacyja, ad katoraj – ci tudy, ci tudy.

Zrež siarpom – skarystaj mahčymaść. Abo adchini.
Kožny kołas – u zierniach maje zarodki
inšych kałośsiaŭ – i hetak dalej.
Kiń u hlebu ziarniatka – abo prahłyni.
Praraście – budzie novy Kołas-Mahčymaść.
A ŭsiaho ich stolki – kolki jmhnieńniaŭ u žyćci.

Idzieš pa poli – adnoj rukoj režaš, druhoj – zasiavaješ.
Čym dalej – tym mienš zbožža dajuć kałasy.
Jak apošni sažnieš – tut tabie j kaniec.

Hmm… apošni ža kołas tož maje ziernie…
Mabyć parastki daść u inšym žyćci?

Далей »

Галасую за пажыццёвы тэрмін зімы

March 9, 2006

Змена пораў года — шкодная практыка. Кожны раз пры пераходзе ад аднаго сэзону да другога эканоміка нясе страты, а ў насельніцтва абвастраюцца хранічныя захворванні. Адаптацыя да новага сэзону адымае ўва ўсіх шмат сіл. Таму, мэтазгодна было б увесці пэрманэнтнае кіраванне аднаго сэзону.

Але якога? Лепш за ўсё гэта высветліць усенародным галасаваннем.

Публікуем праграмы кандыдатаў: Вясны, Лета, Восені і Зімы.

Disclaimer: вашыя асацыяцыі наконт нейкіх іншых выбараў і нейкіх іншых кандыдатаў — цалкам выпадковыя і застаюцца на вашым сумленні.

Далей »